З 23 сакавіка па 14 красавіка 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры экспануецца выстаўка, прысвечаная 70-годдзю беларускага крытыка і літаратуразнаўца Аляксея Уладзіміравіча Рагулі.
Аляксей Уладзіміравіч Рагуля - літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, прафесар. Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1957). Настаўнічаў, даследуе праблемы філасофіі культуры, гісторыю і метадалогію культуры, творчасць беларускіх пісьменнікаў (В.Быкава, Г. Даніловіча, І. Мележа, К. Чорнага і інш.
Аўтар кнігі крытыкі "Імгненні..." (1990), дапаможніка "Беларуская літаратура ў 4 класе " (1980), адзін са складальнікаў падручніка-хрэстаматыі для VIII класа (1989), адзін з аўтараў "Методыкі выкладання беларускай літаратуры"(1986), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў "Пафас станаўлення" (1991), падручнікаў па літаратуры, методыцы выкладання і культуралогіі.