3 20 студзеня па 7 лютага 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць выстаўка, прысвечаная 50-годдзю беларускага паэта i празаіка Анатоля Мікалаевіча Зэкава.
Аматарам літаратуры добра вядома творчасць Анатоля Зэкава - тонкага лірыка, публіцыста, сатырыка, аўтара твораў для дзяцей.
У друку Анатоль Мікалаевіч выступае з 1972 г. Асноўныя тэмы творчасці - роздум аб праблемах, якія ставіць жыццё перад чалавекам, чалавецтвам, аб вечных праблемах дабра i зла, любові i нянавісці.
А. Зэкаў - аўтар паэтычных зборнікаў "Боль сумлення" (1989), "Аварыя сумлення" (1996), прысвечаных чарнобыльскай трагедыі.
А. Зэкаў валодае рэдкім у літаратуры талентам парадыста. Яго пародыі увайшлі у зборнікі "Дуэль" (1994) i "Дуэль-2" (1995). З'яўленне зборнікаў стала магчымым дзякуючы прыватнаму выдаўцу Mixacю Расольку. I ў першым, i ў другім зборніках А.Зэкаў паўстае не толькі як парадыст, таму што на "дуэль" ён выклікае не адных паэтаў, a i розных масцей антыгерояў нашага супярэчлівага часу. Другі раздзел "Дуэлі" складаюць банкі, а жанр Дуэлі-2 паэт вызначае як літаратурныя пародыі, сатырычныя мініяцюры, байка.
Грані таленту Зэкава адкрыліся i у прозе. Дэбютам стала кніга "'Вясельнае падарожжа ў Стамбул" (2000).
Паэт i празаік А. Зэкаў піша шмат для дзяцей. Выдаў кнігу казак "Чатыры зярняткі" (2000), зборнік вершаў "На арэхавам кані" (2003).
Некаторыя творы пісьменніка перакладзены на рускую мову, пакладзены на музыку.
У экспазіцыі прадстаўлены зборнікі лірыкі i проза аўтара, кнігі пародый i сатырычных мініяцюр, казкі i вершы для дзяцей, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі.