ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Выстаўка, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага С.В. Марцэлева
Выставка, посвященная 80-летию киностудии “Беларусьфильм"

Выстаўка, прысвечаная 100 - годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Дудара

Выстаўка, прысвечаная 100 - годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Дудара
Другие новости

З 24 снежня па 31 снежня ў аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца выстаўка, прысвечаная 100 - годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, крытыка, перакладчыка Алеся Дудара.




Алесь Дудар быў каларытнай постаццю і носьбітам авангардных тэндэнцый у беларускім літаратурным жыцці 1920-х гадоў. Бліскуча адораны як паэт, таленавіты і востры як крытык, Алесь Дудар быў да таго ж актыўнай дзейснай асобай, адным з заснавальнікаў літаратурнага аб'яднання "Маладняк".
Падтрымліваючы наватарскія ўстаноўкі "Маладняка", А. Дудар у 1925 годзе выдаў дзве кнігі вершаў: "Беларусь бунтарская" і "Сонечнымі сцежкамі". Яны былі высока ацэненыя тагачаснай маладнякоўскай крытыкай як прыклад творчасці, дзе падаецца вобраз новай Беларусі.
А. Дудар - аўтар яшчэ двух паэтычных зборнікаў: "І залацісцей, і сталёвей" (1926), "Вежа" (1928); паэм "Шанхайскі шоўк" (1925), "Вайна за мір" (1932), "Слуцак" (1934).


У жанры прозы А.Дударам створаны зборнік апавяданняў "Марсельеза" і раман "Ваўчаняты" (у сааўтарстве з А.Александровічам і А. Вольным).
Пад псеўданімам Тодар Глыбоцкі паэт друкаваўся як крытык, пераважна па пытаннях драматургіі і тэатральнага мастацтва, выдаў зборнік артыкулаў "Пра нашы літаратурныя справы" (1928).


У 1928 годзе за ненадрукаваны верш "Пасеклі наш край папалам" паэт атрымаў першае "мяккае" пакаранне - высылка на 3 гады ў Смаленск. У 1936 годзе рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.


За сваё кароткае жыццё Алесь Дудар паспеў зрабіць нямала. Гэта дар неспакойнага сэрца нам -  яго нашчадкам.
На выстаўцы прадстаўлены: паэтычныя зборнікі А. Дудара, выбраныя творы, асобныя выданні, кнігі перакладаў аўтара, матэрыялы аб жыцці і творчасці паэта.
 
Новости

Услуги по реставрации бумажных документов в Национальной библиотеке Беларуси

19 Апр 2024

У каждой семьи есть своя история, воспоминания и рассказы старшего поколения о предках. А порой до нашего времени доходят и документальные свидетельства истории семьи, бережно хранимые и передаваемые из рук в руки. Время не щадит их, и далеко не всегда бумажные носители столь важной информации сохранены в неизменном виде. Бумага ветшает, окисляется, разрушается…

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Неповторимая предвоенная весна фельдшера Саши Трояновой и студента Петра Шапетовича

19 Апр 2024

16 апреля для учащихся 9-10 классов ГУО «Средняя школа № 53 г. Минска» состоялся новый библиографический урок «Неповторимая весна 1940» из цикла занятий «Постараемся же и мы быть достойными их Великой Победы», реализуемых Национальной библиотекой Беларуси к 80-летию Великой Победы совместно с управлениями по образованию г. Минска.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

«Библионочь-2024» состоялась!

19 Апр 2024

Учились, шумели, веселились и креативили! Ежегодная акция в поддержку чтения «Библионочь» состоялась! Библионочь превратила пространство Национальной библиотеки Беларуси в Планету знаний, где тысячи любителей книги нашли для себя занятия по душе, получили массу позитивных эмоций и узнали много нового и интересного.

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям