З 28 красавіка па 10 мая 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзіцца выстаўка "Вернасць прызванню" да 60-годдзя Свяжынскага Уладзіміра Мітрафанавіча, літаратуразнаўца, гісторыка.
Свяжынскі Уладзімір Мітрафанавіч (н. 28.4.1945, в. Новыя Турасы Ульскага р-на Віцебскай вобл., цяпер Ушацкі р-н), бел. філолаг і літаратуразнавец, гісторык. Канд. філал. навук (1978). Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у Ін-це мовазнаўства, з 1993 у Ін-це гісторыі Нац. АН Беларусі. Вывучае мемуары 17 ст. як крыніцы па паліт. і ваен. гісторыі Беларусі, праблемы кірылічнай, лацінскай, арабскай палеаграфіі. Адзін з аўтараў "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" (вып. 2-4, 11, 15-18, 1982-99). Удзельнічаў у выданні кн. "Метрыка Вялікага княства Літоўскага" (2000). Тв.: Слова Скарыны. Мн., 1984; "Гістарычныя запіскі" Ф.Еўлашоўскага. Мн., 1990; Мова выданняў Францыска Скарыны. Мн., 1990 (разам з А.М. Булыкам, АЛ. Жураўскім).