З нагоды Вялікага свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі экспануе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку "Мінулае, якое нас яднае…" .
Мы ў неадплатным даўгу перад тымі,хто ў цяжкіх баях здабыў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Перамогу над фашызмам, Перамогу над болем і крывёю, Перамогу над беднасцю і разрухай, Перамогу ў імя мірнага існавання нашай Радзімы. Набліжаецца знамянальная дата ў жыцці нашай краіны і ўсяго свету - 60-годдзе Вялікай Перамогі. Значнасць падзей 1945 года нельга перабольшыць. Той слаўны час павінен назаўжды застацца ў памяці ўсіх пакаленняў.
З нагоды Вялікага свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі экспануе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку "Мінулае, якое нас яднае…" Гэта выстаўка - наша даніна ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Гэта выстаўка - імкненне выказаць нашу вялікую пашану і ўдзячнасць. Гэта выстаўка - наша памяць, наш гонар. У экспазіцыі прадстаўлены звыш 300 дакументаў (кнігі, брашуры, плакаты), выдадзеных у перыяд з 2000 па 2005 гг., з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстаўка складзена з шасці раздзелаў:
- Цяжкі шлях да Перамогі;
- Яны тварылі гісторыю;
- Зброя Перамогі;
- "Вам за мужнасць і адвагу будуць гімны ў вяках грымець…";
- Трыумф і паражэнне.