ГлавнаяНовостиКнижные выставки
Создается Попечительский совет Национальной библиотеки
Адбылася ўрачыстая цырымонія пачатку будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

120 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа

Другие новости

3 лістапада 2002 г. споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння знакамітага сына беларускай зямлі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (1882-1956) (Міцкевіча Канстанціна Міхайлавіча).


Аддзелам беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да гэтай даты арганізавана кніжная выстаўка "Летапісец свайго народа".

Багатая літаратурная спадчына, якую пакінуў нам Якуб Колас, беражліва захоўваецца ў бібліятэцы, карыстаецца попытам у чытачоў. Менавіта ў першым раздзеле выстаўкі "Творы Я. Коласа - энцыклапедыя беларускага жыцця" прадстаўлены розныя выданні твораў паэта (пачынаючы з першых), якія ўбачылі свет у розныя гады. Асабліва каштоўнымі з’яўляюцца прыжыццёвыя і выданні з аўтографамі паэта.

У творах Я. Коласа знайшлі глыбокае мастацкае адлюстраванне жыццё беларускага народа на пераломных этапах гісторыі, барацьба народных мас за сацыяльнае разняволенне і нацыянальную роўнасць.

Я. Колас - класік нацыянальнай літаратуры, стваральнік неўміручых паэтычных шэдэўраў "Новая зямля" і "Сымон - музыка", адзін з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы, беларускага рамана, аўтарытэтны настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, выдатны педагог, вучоны, арганізатар навукі, дзяржаўны і культурны дзеяч.

Яго заслуга ў тым, што ён расказаў свету пра беларускі край, пра мужны, свабодалюбівы, гераічны народ, выявіў у мастацкім слове яго сацыяльныя і нацыянальныя памкненні, невычэрпныя духоўныя магчымасці. Творы Я. Коласа характарызуюцца шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, тэматычнай разнастайнасцю, мастацкай дасканаласцю. Напісаныя сакавітай народнай мовай, яны вызначаюцца непаўторным нацыянальным каларытам, першароднай свежасцю. Пісьменнік узняў беларускае слова на ўзровень сталага мастацтва, паставіўшы яго побач з развітымі літаратурамі свету, і ў гэтым яго вялікая заслуга.

Назвы наступных раздзелаў выстаўкі раскрываюць іх змест:
- "Я. Колас - дзецям";
- "Перакладчык, рэдактар, аўтар уступных артыкулаў";
- "Творы Я. Коласа ў перакладах";
- "Жыццё для народа";
- "Сцежкамі Я. Коласа";
- "Я. Колас і мастацтва";
- "У вянок песняру" (прысвячэнні).

Я. Колас шырока вядомы і як перакладчык на беларускую мову твораў А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, Р. Тагора, А. Міцкевіча, П.Тычыны і г.д. Ён быў рэдактарам шматлікіх выданняў, анталогій. Аб дыяпазоне вядомасці твораў Я. Коласа сведчыць мноства перакладаў іх на розныя мовы свету, дзякуючы чаму яны сталі сусветнай каштоўнасцю. Жыццю і творчасці паэта прысвяцілі свае літаратуразнаўчыя, навуковыя працы І. Навуменка, М.Мушынскі, Ю. Пшыркоў, Я. Мазалькоў, А. Майхровіч, У. Казбярук і інш.

Многія творы Я. Коласа паложаны на музыку, па іх ідуць спектаклі ў тэатрах. Вобраз паэта ўвасобілі ў ў сваёй творчасці мастакі А. Асядоўскі, І.Ахрэмчык, М. Будавей, Ю. Герасіменка, Т. Ігнаценка, Я. Кулік, М. Купава, Я. Раманоўскі, І. Рэй, У. Стальмашонак, В. Шаранговіч, Л. Шчамялёў, А. Яр-Краўчанка і інш.

Паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай мовы, грамадскі дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 г. Двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР - за зборнік вершаў (1946) і паэму "Рыбакова хата" (1949), Акадэмік АН Беларусі (1928), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).

Імя народнага песняря з любоўю ўшаноўвае беларускі народ. У 1959 - 1965 г.г. прысуджалася Літаратурная, а з 1971 г. раз у два гады прысуджаецца Дзяржаўная прэмія імя Я. Коласа за лепшыя празаічныя творы і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя прысвоена Мінскаму паліграфічнаму камбінату, цеплаходу Дунайскага параходства, Інстытуту мовазнаўства АН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі, Віцебскаму драматычнаму тэатру, СШ №44 Мінска, Мікалаеўшчынскай СШ Стаўбцоўскага раёна, школам-інтэрнатам Брэста, Нясвіжа Мінскай вобласці, Сянкевіцкай СШ Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, Цэнтральнай гарадской бібліятэцы Слоніма Гродзенскай вобласці, бібліятэцы №7 г. Мінска, калгасам, плошчам і вуліцам рэспублікі. Помнікі пісьменніку пастаўлены на плошчы Мінска, якая носіць яго імя, на радзіме ў вёсцы Мікалаеўшчына, а таксама ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці, в. Плоскае Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Устаноўлены мемарыяльныя дошкі на будынках, у якіх ён жыў ці працаваў.

У Мінску існуе Літаратурны музей Я. Коласа, у Акінчыцах, Смольні, Альбуці і Ластоку - яго філіялы. Грамадскія літаратурныя музеі створаны ў Люсінскай СШ Ганцавіцкага раёна, Пінкавіцкай СШ Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, Бараўлянскай СШ Мінскага раёна, Верхменскай СШ Смалявіцкага раёна, Мікалаеўшчынскай СШ Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

У пакоі, дзе Я. Колас працаваў як віцэ-прэзідэнт АН БССР, адноўлены мемарыяльны кабінет. Партрэт пісьменніка змяшчаўся на прысвечаных яму паштовых марках і паштоўках, на манеце, выпушчанай да 110-годдзя з дня нараджэння.

У многіх краінах свету святкуюцца юбілеі паэта, аб чым сведчаць публікацыі ў перыядычным друку.

Новости

Национальная библиотека Беларуси отметила Всемирный день книги и авторского права, Международный день интеллектуальной собственности

24 Апр 2024

23 апреля в библиотеке состоялся образовательный семинар «Авторское право в условиях цифровой трансформации».  Семинар организован совместно с Национальным центром интеллектуальной собственности при участии юридического факультета Белорусского государственного университета.

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Международный семинар «Реставрация документов времен Великой Отечественной войны»

24 Апр 2024

22 апреля в рамках программы профессионального развития «Культурное наследие как основа межкультурного диалога. Стратегии сохранности в России и Беларуси» в Национальной библиотеке Беларуси состоялся семинар «Реставрация документов времен Великой Отечественной войны».

Новости Национальной библиотеки Беларуси

Взгляд в вечность

23 Апр 2024

Юбилейная книжная выставка «Взгляд в вечность», посвящённая 90-летию со дня рождения белорусского ученого и литературоведа Владимира Михайловича Конана (1934–2011), проходит с 23 апреля по 20 мая в зале белорусской литературы (пом. 205).

Книжные выставки

Встреча с адвокатом о сдаче квартиры внаём без нарушения закона

24 Апр 2024

19 апреля в рамках программы «Библионочь-2024»  Национальной библиотекой Беларуси совместно с Белорусской республиканской коллегией адвокатов была организована и проведена бесплатная тематическая встреча с адвокатом «Сдаём квартиру внаём без нарушения закона: особенности заключения договора найма».

Новости Национальной библиотеки Беларуси


Библиотекарям