1925 г. № 8. С. 101.

“Ад 20 чэрвеня да 4 ліпеня на Украіне былі маладнякоўцы Міхась Чарот, Уладзімер Дубоўка і Анатолі Вольны. Мэта падарожы – больш шчыльная сувязь маладнякоўцаў з аб’яднаньнем пролетарскіх пісьменнікаў Украіны – Гартам. Для гэтага ўвосень Дзяржаўнае Выдаветва Украіны маніцца выдаць два альманахі. У першы ўводзяць творы маладнякоўцаў, пераложаныя на украінскую мову, у другі – творы гартаванцаў, пераложаныя на беларускую мову”.

1925 г. № 9. С. 121.

“З’езд маладнякоўскіх організацый склікаецца на 25–28 лістапада. У 11-м нумары “Маладняка” будуць зьмешчаны матэрыялы да зьезду і да 2-й гадавіны існавання аб’яднання, якая прыпадае на 28 лістапада. Матэрыялы будуць рассылацца па філіях Маладняка”.

1926 г. № 2. С. 185–186.

“Каб даць большую магчымасьць маладнякоўцам працаваць у напрамку развіцьця сваёй творчасьцьці, ЦБ накіравала на працу ў Інбелкульт наступных маладнякоўцаў: Я. Пушчу – сакратаром літкамісіі ІБК. А. Гурло – сябром слоўнікавай камісіі і Кузьму Чорнага – сталым рэдактрам выдавецкага аддзелу ІБК.

ЦБ Маладняка ўхваліла ў канцы красавіка склікаць II-гі пленум аб’яднаньня поэтаў і пісьменьнікаў “Маладняк”.

1926 г. № 5. С. 108.

“ЦБ Маладняка накіравала ва ўсе акруговыя філіі перасоўныя бібліотэкі, якія ўкомплектаваны навінкамі расійскай і украінскай літаратуры.

5–6 ліпня 1926 г. адбыўся пленум Цэнтральнага Бюро Маладняка з удзелам кіраўнікоў філій. Пленум констатаваў значны ўзрост маладняка як якасны, так і колькасны з часу 1 з’езду і даў шмат каштоўных указаньняў для будучай працы”.

1926 г. № 6. С. 87

“ЦБ “Маладняка” паслала праз т-ва “Культурнай сувязі з заграніцай” усе свае новыя выданьні па больш буйных гарадох Эўропы. У першую чаргу паслана каля 300 кніжак.

З пачаткам новага навучальнага году распачне сваю дзейнасць студыя “Маладняка” пры комвузе. Студыя, акрымя творчай працы, будзе займацца вывучэньнем сучаснай беларускай літаратуры.

Магілёўская філія “Маланяка” організавала літаратурную консультацыю для пачынаючых поэтаў і пісьменьнікаў”.

1928 г. № 2. С. 108.

“Апошні час у аб’яднаньні абыліся грунтоўныя змены. У сувзяі з заняпадам складалася новае кіраўніцтва аб’яднаньнем у складзе т. т.: П. Галавача, Р. Мурашкі, А. Моркаўкі, С. Хурсіка, Іл. Барашкі, В. Каваля, Е. Пфляумбаум.

З апошняга часу ўзяты цьвёрды курс на рэорганізацыю часопісі. Завязваецца і ажыццяўляецца сувязь з рознымі літорганізацыямі іншых савецкіх рэспублік”.

Библиотекарям