ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2015–2017 гг.Электронныя выданні 2016 г.

Электронныя выданні 2016 г.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2016 год

Агляд дзейнасці бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011–2015)

У выданні ўсебакова аналізуюцца асноўныя кірункі дзейнасці бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2011–2015 гг.: арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання, фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк, даведачна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне, стан аўтаматызацыі бібліятэк, навукова-метадычная работа, работа з бібліятэчнымі кадрамі.

 

Дакументы і матэрыялы па гісторыі Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909–1919)

На кампакт-дыску прадстаўлены бібліяграфічная, фактаграфічная, паўнатэкставая інфармацыя пра гісторыю дзейнасці Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, асоб, звязаных з работай установы; лічбавыя копіі выданняў камісіі і публікацый яе супрацоўнікаў; суправаджальныя матэрыялы (навуковыя, даведачныя, ілюстрацыйныя).

"З верай і праўдай прайшоў праз эпоху...": да 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы (1896–1991)

Электроннае выданне прысвечана жыццю і творчай дзейнасці беларускага драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы (1896–1991), 120-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2016 г.

Паэт красы і гармоніі: да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891–1917) (выданне 2-е, дапоўненае)

Электроннае выданне прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча – паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры.

Бібліятэкарам