ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2012–2014 гг.Электронныя выданні 2013 г.Памятные книжки Виленской губернии

Памятные книжки Виленской губернии

Адказны за выпуск Драбышэўская Т.У.

На кампакт-дыску прадстаўлена бібліяграфічная інфармацыя і лічбавыя копіі памятных кніжак Віленскай губерні, якія змяшчаюць дакладныя статыстычныя і фактаграфічныя звесткі пра эканамічнае развіццё, прыродныя ўмовы, склад і заняткі насельніцтва; матэрыялы па гісторыі, фальклоры, археалогіі, этнаграфіі краю; тэксты нарматыўных прававых дакументаў мясцовай улады. Лічбавыя копіі памятных кніжак дапоўнены іншымі матэрыяламі, якія ілюструюць падзеі храналагічнага перыяду, – даведачна-інфармацыйнымі, ілюстрацыйнымі, музычнымі.

 

Выданне з’яўляецца працягам камплекта “Памятные книжки белорусских губерний (Витебская, Минская, Могилёвская)”, які выйшаў у 2012 г.

Выданне прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.

Аб’ём – 4 Гб.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам