ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2009–2011 гг. Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння

Адказны за выпуск – Суша К.В.

Электроннае выданне прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861–1931) – выдатнага беларускага вучонага, этнографа, фалькларыста, палеографа, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, удзельніка беларускага нацыянальнага руху, плённага дзеяча на ніве асветы і культуры беларускага народа.

Уключае біяграфічны нарыс, бібліяграфію твораў, матэрыялы па гісторыі асабістай бібліятэкі Я.Ф. Карскага, бібліяграфічны спіс публікацый пра яго жыццё і творчую дзейнасць, электронныя копіі рукапіснага каталога бібліятэкі Я.Ф. Карскага, архіўных дакументаў і рэдкіх выданняў яго твораў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Аб’ём – 1,5 Гб.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

111