ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2009–2011 гг. Электронныя выданні 2011 года Французские автографы в фонде Национальной библиотеки Беларуси

Французские автографы в фонде Национальной библиотеки Беларуси

Адказны за выпуск – Кірэева Г.В.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае ўнікальную калекцыю выданняў з аўтографамі аўтараў. Для гэтага электроннага рэсурса былі адабраны 66 кніг, якія выдадзены ў Францыі ў канцы XIX – першай палове XX ст. Аўтарамі гэтых выданняў з’яўляюцца знакамітыя французскія пісьменнікі і паэты, якія прыналежаць да розных літаратурных плыняў гэтага перыяду (В. Гюго, Э. Заля, А. Эрман, Ж.-П. Сартр, Ж.-А. Роні-старшы, Ж. Сімянон, П. Элюар, П. Вярлен, Ж. Кокто и др.), а таксама вядомыя палітыкі (Ж. Клемансо, П. Думер), прадстаўнікі жывапісу (М. Шагал, Ж. Эфель) і архітэктуры (Ле Карбюзье).

У электронным рэсурсе прадстаўлены бібліяграфічныя апісанні выданняў з аўтографамі аўтараў (размешчаныя ў парадку рускага алфавіту), сканіраваныя выявы тытульных лістоў кніг і аўтографаў, расшыфроўка аўтографаў на французскай мове і іх пераклады на рускую мову, партрэты і кароткія біяграфічныя даныя аўтараў і па магчымасці адрасатаў. Выданне будзе цікавае і карыснае спецыялістам, якія вывучаюць французскую літаратуру.

Аб’ём – 615 Мб. Тыраж – 100 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам