ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2009–2011 гг. Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2009 г.

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2009 г.

Складальнік – Гарбачова Л.В.

Электроннае выданне (на бел., рус. мовах; 4 выпускі ў год) змяшчае матэрыялы ў выглядзе рэфератыўных аглядаў па актуальных пытаннях стану і перспектыў развіцця культуры, культурнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва; інавацыйнай дзейнасці ў сферы вольнага часу, бібліятэчнай справы, музеязнаўства, аховы культурнай і гістарычнай спадчыны; аналітычныя агляды па пытаннях выяўленчага, музычнага, тэатральнага і кінамастацтваў.

Значная частка артыкулаў падрыхтавана па матэрыялах айчыннага і замежнага друку. Акрамя аглядных і рэфератыўных інфармацыйных паведамленняў, у зборнік уключаны хроніка асноўных фактаў і падзей культурнага жыцця Беларусі за адпаведны перыяд і бібліяграфічныя звесткі аб найбольш актуальных публікацыях па пытаннях сучаснага культурнага працэсу.

У падрыхтоўцы выдання прымалі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, навукоўцы, спецыялісты-практыкі і кіруючыя работнікі сферы культуры і мастацтва.

Аб’ём – 20 Мб. Тыраж – 100 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам