ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг."Жыве паміж намі дудар наш...": да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884)

"Жыве паміж намі дудар наш...": да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884)

Складальнік Гарбачова Л.В.

DVD-ROM прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння паэта, драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, юбілей якога ў 2008 г. адзначаўся пад эгідай ЮНЕСКА.
Дыск уключае электронны збор творчай спадчыны В. Дуніна-Марцінкевіча з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; публікацыі, прысвечаныя яго жыццю і творчасці; электронныя копіі работ беларускіх мастакоў, ілюстрацыі да твораў пісьменніка, а таксама матэрыялы па ўшанаванні памяці беларускага асветніка (пералік помнікаў, назваў вуліц, устаноў, якія носяць імя пісьменніка, мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню юбілейных дат В. Дуніна-Марцінкевіча).
Дыск будзе карысны і цікавы літаратуразнаўцам, даследчыкам і аматарам творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя літаратуры і культуры Беларусі.
Аб’ём – 1 Гб. Тыраж – 100 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам