ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг.Новая літаратура па культуры і мастацтву Беларусі. 2006 г.: бібліяграфічны паказальнік

Новая літаратура па культуры і мастацтву Беларусі. 2006 г.: бібліяграфічны паказальнік

Складальнік Хадан Н.С.

CD-ROM (на беларускай, рускай мовах; 4 выпускі ў год) змяшчае інфармацыю пра новыя публікацыі па ўсіх пытаннях тэорыі, гісторыі і сучаснага стану культуры і мастацтва Беларусі (кнігі, манаграфіі, навуковыя зборнікі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, артыкулы са зборнікаў і перыядычных выданняў). Прадметнае поле: агульныя пытанні культуры, культурная палітыка, міжнароднае супрацоўніцтва, сацыякультурная дзейнасць у сферы вольнага часу, народнае мастацтва і самадзейная творчасць, бібліятэчная справа і бібліяграфазнаўства, музейная справа, ахова помнікаў гісторыі і культуры, тэорыя мастацтва і мастацтвазнаўства, эстэтычнае выхаванне, выяўленчае, музычнае, тэатральнае мастацтва, кінамастацтва, эстрада, цырк, харэаграфія і інш. Бібліяграфічны паказальнік прызначаны для бібліятэчных работнікаў, навукоўцаў, спецыялістаў-практыкаў, кіруючых работнікаў галіны, а таксама для ўсіх, каго цікавяць пытанні айчыннай культуры і мастацтва.

Аб’ём – 10 Мб. Тыраж – 60 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам