ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2006–2008 гг.Нормативно-правовое обеспечение деятельности библиотек

Нормативно-правовое обеспечение деятельности библиотек

Адказны за выпуск – Алейнік М.Г.

У выданні прадстаўлены найбольш важныя для бібліятэчнай галіны прававыя дакументы па стане на 01.01.2009 г. Сярод іх – законы, пастановы, палажэнні і іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць дзейнасць бібліятэк рэспублікі па асноўных яе напрамках: фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў; арганізацыі бібліятэчнага, інфармацыйнага абслугоўвання; інфарматызацыі і бібліятэчным развіцці; навуковай рабоце; гаспадарчай і фінансава-эканамічнай дзейнасці.

Паўнатэкставую частку выдання дапаўняе пералік тэхнічных нарматыўна-прававых актаў (стандартаў) па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справах.

Матэрыял адрасаваны спецыялістам бібліятэк усіх міністэрстваў і ведамстваў, а таксама тым, хто цікавіцца заканадаўчым забеспячэннем дзейнасці бібліятэк.

Аб’ём – 10 Мб. Тыраж – 80 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам