ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіАрхіў электронных выданняў за 2000–2005 гг.Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ – сярэдзіна ХХ стагоддзя

Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ – сярэдзіна ХХ стагоддзя

CD-ROM уключае матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і складаецца з двух раздзелаў: "Старажытная беларуская літаратура, XI – першая палова XVIII стагоддзя" і "Новая беларуская літаратура, другая палова XVIII – сярэдзіна XX стагоддзя".

У першым раздзеле прадстаўлена больш за 150 твораў беларускіх аўтараў на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай і польскай мовах. Большая частка тэкстаў суправаджаецца перакладам на сучасную беларускую мову, каментарыямі, а таксама ўводнымі гістарычнымі даведкамі. Уключаны электронныя копіі арыгінальных твораў з рукапісаў і друкаваных выданняў дадзенага перыяду.

Па творах звыш 50 аўтараў, якія змяшчаюцца ў другім раздзеле, можна прасачыць працэс станаўлення сучаснай беларускай літаратуры. Пры адборы твораў асаблівая ўвага надавалася іх значнасці ў развіцці нацыянальнай літаратуры, мовы, культуры ў цэлым.

Бібліятэкарам