ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіАрхіў электронных выданняў за 2000–2005 гг.Беларускі каляндар, 2004 – 2005гг.

Беларускі каляндар, 2004 – 2005гг.

Складальнікі В.Я. Асаёнак, А.М.Маліноўская

На CD-ROM прадстаўлены пералік юбілейных дат, што маюць важнае значэнне для рэспублікі: вядомых дзеячаў Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, культуры, эканомікі і г.д., адыгралі важную ролю ў гісторыі або грамадскім жыцці; даты найважнейшых гістарычных падзей; аб’ектаў прыроды рэспубліканскага значэння, навуковых і навучальных устаноў, устаноў культуры, прадпрыемстваў і г.д.

Для зручнасці выкарыстання да кожнага календара зроблены наступныя рубрыкі:

  • "Дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь";
  • "У ... годзе спаўняецца" (прадстаўлены даты, у якіх дакладна не вызначаны дзень і месяц);
  • "Месяцы";
  • "Персаналіі" (па прыналежнасці да пэўнай галіны навукі ці дзейнасці. Падрубрыкі вылучаны згодна з выданнем “Библиотечно-библиографическая классификация: Рабочие таблицы для массовых библиотек”. М., 1999);
  • "Аб’екты" (у алфавітным парадку прадстаўлены звесткі аб творчых калектывах, культурных, навуковых і навучальных установах, арганізацыях, прадпрыемствах, збудаваннях, перыядычных выданнях, помніках гісторыі, культуры, прыроды);
  • "Падзеі" (назвы падзей размешчаны ў алфавітным парадку);
  • "Рэгіёны" (прадстаўлены па абласцях; пад кожнай падрубрыкай у алфавітным парадку змешчаны юбілейныя даты ўраджэнцаў азначанай вобласці; асоб, жыццё і дзейнасць якіх былі звязаны з дадзенай тэрыторыяй; устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў вобласці; падзей, што адбываліся тут і г.д.).

Спіс падрыхтаваны на аснове базы даных “Беларусь у падзеях і асобах” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Аб’ём – 450 Кб. Тыраж – 150 экз.

Бібліятэкарам