ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2017 г.Друкаваныя выданні 2017 годаУніверсальная дзесятковая класіфікацыя. Звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў

Універсальная дзесятковая класіфікацыя. Звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў

 

Адказны за выпуск Пугачова С.А.

Пераклад класаў міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы “Універсальная дзесятковая класіфікацыя” (УДК; англійская назва Universal Decimal Classification (UDC)) на сучасную беларускую мову зроблены на падставе англамоўнай эталоннай скарочанай версіі УДК (UDC Abridged Edition) міжнароднага Кансорцыума УДК (UDC Consortium).

Першае скарочанае выданне УДК на беларускай мове змяшчае больш за 10 000 асноўных класаў, дапаможныя табліцы і алфавітна-прадметны паказальнік. Выданне будзе запатрабавана ў бібліятэках, кнігагандлёвых арганізацыях, інфармацыйных цэнтрах для сістэматызацыі дакументаў, арганізацыі дакументных фондаў і пошуку інфармацыі. Яно можа таксама выкарыстоўвацца ў метадычнай і вучэбнай рабоце пры правядзенні семінараў, майстар-класаў, трэнінгаў, чытанні адпаведных лекцыйных курсаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў і павышэння кваліфікацыі для вышэй названых устаноў.

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.