ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2015–2016 гг.Друкаваныя выданні 2016 г.Праз гравюры да слова Скарыны: камплект паштовак

Праз гравюры да слова Скарыны: камплект паштовак

Адказны за выпуск Кірэева Г.У.

Камплект паштовак будзе ўключаць адабраныя з розных кніг Бібліі, надрукаваных Францыскам Скарынам, гравюры з подпісамі. На адвароце кожнай паштоўкі змесціцца цытата асветніка з яго прадмовы да дадзенай кнігі. Гравюры ў выданнях Скарыны складаюць даволі падрабязны пераказ зместу кнігі і ілюструюць складаныя для ўспрыняцця біблейскія вобразы. Прадмовы першадрукара набліжаюць змест кнігі да чытача. Як казаў сам асветнік, прадмовы накіраваны на аблягчэнне разумення кнігі. Такім чынам, паштоўкі будуць папулярызаваць кніжнае мастацтва Скарыны і яго слова.

У камплекце 8 паштовак.

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.

Бібліятэкарам