ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2015–2016 гг.Друкаваныя выданні 2016 г.Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

У якасці дадаткаў друкуюцца біяграфіч¬ныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, “Беларускі каляндар, … год”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, што складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі.

Прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам, усім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны і тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу.

Тэмы дадаткаў на 2015 г.:

№ 1. Даты беларускага календара (сакавік – красавік 2016 г.; 8 дат).
№ 2. Даты беларускага календара (май – чэрвень 2016 г.; 8 дат).
№ 3. Маладзечна – культурная сталіца 2016 г.
№ 4. Героі Вялікай Айчыннай вайны (да 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны).
№ 5. Даты беларускага календара (ліпень – верасень 2016 г.; 14 дат).
№ 6. Даты беларускага календара (кастрычнік – лістапад 2016 г.; 8 дат).
№ 7. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі.
№ 8. Беларускі каляндар, 2017 год. Частка 1.
№ 9. Беларускі каляндар, 2017 год. Частка 2.
№ 10. Даты беларускага календара (снежань 2016 г.; студзень – люты 2017 г.; 14 дат).
№ 11. Даты сусветнага календара (юбіляры 2017 года).
№ 12. Дапаможныя паказальнікі да раздзела "Навінкі беларускага друку".

* Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74972 (інд.), 749722 (вед.).

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.

111