ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2015–2016 гг.Друкаваныя выданні 2016 г.Нацыянальная бібліяграфія Беларусі: методыка стварэння і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў

Нацыянальная бібліяграфія Беларусі: методыка стварэння і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў

Адказны за выпуск Градоўкіна І.У.

У дапаможніку раскрываюцца асноўныя аб’екты ўліку нацыянальнай бібліяграфіі, крытэрыі выяўлення і адбору нацыянальных і краязнаўчых дакументаў, асаблівасці іх бібліяграфічнай характарыстыкі; даюцца метадычныя рэкамендацыі па пошуку інфармацыі ў зводным ЭІР нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі, па індэксаванні беларусазнаўчых і краязнаўчых дакументаў.

У дадатках прыводзяцца спіс тэрытарыяльных дзяленняў у класіфікацыйных табліцах УДК, якія маюць дачыненне да Беларусі, інфармацыя пра змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; спіс фізіка-геаграфічных рэгіёнаў краіны.

Выданне прызначана ў дапамогу прафесіяналам бібліятэчнай сферы.

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.

Бібліятэкарам