ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2015–2016 гг.Друкаваныя выданні 2016 г.Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 8

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 8

Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г.

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк. У ім працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах заканадаўчай базы бібліятэчнай практыкі, фарміравання і захоўвання інфармацыйных рэсурсаў, арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, распрацоўкі і ўкаранення сучасных электронных сэрвісаў і тэхналогій. Разглядаюцца вынікі навуковых даследаванняў, пытанні прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў.

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.

Прызначаны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам сферы культуры.

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.

Бібліятэкарам