ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2014 годаБуквіцы: камплект паштовак

Буквіцы: камплект паштовак

Адказны за выпуск – Кірэева Г.У.

Буквіца – вялікая прапісная літара, умела размаляваная і па-майстэрску аздобленая фарбамі з парашку з ізумрудаў і рубінаў – з’яўлялася творам мастацтва і ніколі не паўтаралася. Для афармлення буквіцы ў розныя перыяды выкарыстоўваліся разнастайныя матывы: геаметрычныя, раслінныя, з жывёламі і птушкамі, а таксама побытавыя. Напісанне літар славянскага алфавіта дае магчымасць пабачыць свет вачамі нашых продкаў і разам з тым здзівіцца іх бязмежнай таленавітасці і фантазіі.

Для дадзенага камплекта адабраны буквіцы з рукапісаў, што захоўваюцца ў фондзе Нацыянальная бібліятэкі Беларусі. На паштоўках адлюстраваны не ўвесь алфавіт, а толькі некалькі літар, якія вылучаюцца сваім мастацкім аздабленнем.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам