ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 12

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 12

Адказны за выпуск – Суша К.В.

Зборнік навуковых артыкулаў з’яўляецца мнагапрофільным навуковым выданнем, што рэцэнзуецца, уключаным у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства), гістарычных навуках (дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства) і культуралогіі.

У чарговым выпуску зборніка Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае публікацыю матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, па гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры. Раскрываюцца фонды рукапісаў, архіўных дакументаў, друкаванай кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэках, музеях, архівах Беларусі і замежжа. Уводзяцца ў навуковы абарот дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кніжнай культуры Беларусі і іншых краін.

Аб’ём – 300 стар.

Гэтае выданне можна набыць у кіёску, размешчыным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода, і па падпісцы.

Бібліятэкарам