ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Друкаваныя выданні 2009 годаРарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

Рарытэты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: камплект паштовак

Адказны за выпуск Суша К.В.

У камплекце з 16 паштовак прадстаўлены выявы унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адлюстраваны рукапісныя і друкаваныя помнікі славянскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй кніжнасці, якія з’яўляюцца найбольш каштоўнай часткай фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Камплект паштовак прызначаны для кнігазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, мастакоў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і мастацтвам кнігі.

Аб’ём – 32 стар. Тыраж – 200 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам