ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Друкаваныя выданні 2009 годаНовыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Адказны рэдактар – Прадзеіна А.В.

Штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь «Новыя кнігі» выдаецца з 1960 г. Аператыўна інфармуе пра найбольш значныя навінкі беларускага друку, якія паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, – кнігі, артыкулы з перыёдыкі, рэцэнзіі на беларускія выданні. Дадзеная інфармацыя прадстаўлена ў двух раздзелах – «Навінкі беларускага друку» і «У полі зроку рэцэнзента».

Значна дапаўняюць бюлетэнь дадаткі, якія выходзяць пад адной вокладкай з выданнем. У іх публікуюцца бібліяграфічныя спісы і агляды па пытаннях гісторыі і сучаснага развіцця Беларусі; штогадовая фактаграфічная інфармацыя «Беларускі каляндар, ... год»; матэрыялы да юбілейных дат знакамітых дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё эканомікі, культуры, навукі і асветы рэспублікі, да значных гістарычных падзей; дапаможныя паказальнікі да раздзела «Навінкі беларускага друку».

Выданне прызначана для работнікаў бібліятэк і іншых культурна-асветных устаноў, навуковых работнікаў, студэнтаў, вучняў старэйшых класаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і праблемамі сучаснасці Беларусі, хто хоча штомесячна атрымліваць інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і правядзення вольнага часу.

Тэмы дадаткаў на 2009 г.:

№1. Даты беларускага календара (сакавік–красавік 2009 г.)

№2. Даты беларускага календара (май–чэрвень 2009 г.).

№3. Метадычная літаратура – настаўніку-прадметніку.

№4. Праз полымя вайны: да 65-годдзя вызвалення Беларусі.

№5. Даты беларускага календара (ліпень–верасень 2009 г.).

№6. Даты беларускага календара (кастрычнік 2009 г.).

№7. Беларускі каляндар, 2010 год (студзень–чэрвень).

№8. Беларускі каляндар, 2010 год (ліпень–снежань).

№9. Белавежская пушча: да 600-годдзя з пачатку фарміравання запаведнага рэжыму.

№10. Даты беларускага календара (лістапад–снежань 2009 г.; студзень–люты 2010 г.).

№11. Беларусь турыстычная.

№12. Дапаможныя паказальнікі да раздзела «Навінкі беларускага друку».

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам