ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2009–2010 гг.Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 2

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 2

Адказны за выпуск – Алейнік М.Г.

Штогадовы з працягам навукова-практычны зборнік «Бібліятэчны веснік» прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк рэспублікі. Разглядаюцца праблемы заканадаўчай і нарматыўна-рэгламентуючай базы бібліятэчнай практыкі, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захоўвання фондаў, арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, выкарыстання сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўкі комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, арганізацыі, правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і г. д.

Зборнік карысны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, кіраўнікоў органаў упраўлення культуры.

Аб’ём – 200 стар.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам
111