ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2007–2008 гг.Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Адказны за выпуск – Прадзеіна А.В.

Бюлетэнь “Новыя кнігі” аператыўна дае інфармацыю пра найбольш важныя ў навуковым і пазнавальным плане навінкі беларускага друку, змяшчае праблемна-тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі.

Складаецца з двух раздзелаў – “Навінкі беларускага друку”і “У полі зроку рэцэнзента”, якія інфармуюць пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш важныя артыкулы беларускай перыёдыкі і рэцэнзіі на беларускія выданні. Значна дапаўняюць бюлетэнь дадаткі, якія выходзяць пад адной вокладкай з выданнем.

У іх змешчаны бібліяграфічныя спісы і агляды па актуальных тэмах, “Беларускі каляндар, … год” і матэрыялы да найбольш значных юбілейных дат. Выданне прызначана ў дапамогу работнікам бібліятэк і іншых культурна-асветніцкіх устаноў, вучоным, студэнтам, вучням старэйшых класаў, усім, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і праблемамі сучаснасці Беларусі, хто жадае штомесяц атрымліваць інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і вольнага часу.

Тэмы дадаткаў на 2008 г.:

  • №1. Даты беларускага календара (сакавік – май 2008 г.).
  • №2. Даты беларускага календара (май – чэрвень 2008 г.).
  • №3. Будучыню Радзімы будаваць маладым (Дзеці і моладзь Беларусі).
  • №4. Адораныя дзеці: іх асаблівасці і арганізацыя работы з імі (склад. Навукова-педагагічная бібліятэка).
  • №5. Даты беларускага календара (ліпень – верасень 2008 г.).
  • № 6. Даты беларускага календара (кастрычнік 2008 г.).
  • № 7. Беларускі каляндар, 2009 год (студзень – чэрвень).
  • № 8. Беларускі каляндар, 2009 год (ліпень – снежань).
  • № 9. Новыя творы беларускай мастацкай літаратуры.
  • № 10. Даты беларускага календара (лістапад – снежань 2008 г.; студзень – люты 2009 г.).
  • № 11. Здаровы лад жыцця.
  • № 12. Дапаможныя паказальнікі да раздзела “Навінкі беларускага друку”.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам