ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2007–2008 гг.Нацыянальная бібліятэка Беларусі: камплект фотапаштовак

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: камплект фотапаштовак

Адказны за выпуск – Кошалеў А.С.

Камплект фотапаштовак знаёміць з унікальным архітэктурным збудаваннем – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Ён адлюстроўвае арыгінальныя архітэктурныя і канструктыўныя рашэнні інтэр’ера будынка, яго мастацка-дэкаратыўнае афармленне: празрыстая столь і шкляная падлога, арыгінальныя фантанчыкі, мноства зялёных раслін, кальцавыя калідоры, упрыгожаныя пано і карцінамі вядомых беларускіх мастакоў, святлотэхнічныя кампазіцыі, вітражы і рэльефы.

Фотапаштоўкі даюць магчымасць убачыць чытальныя залы з сучасным абсталяваннем, галерэйны комплекс і многае іншае.

Камплект фотапаштовак, выкананых на высокім мастацкім узроўні, будзе цікавы шырокаму колу карыстальнікаў.

1,2 ум. друк. арк. Тыраж – 200 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам