ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства Сектар навукова-арганізацыйнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці

Сектар навукова-арганізацыйнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці

Сектар займаецца адным з важных напрамкаў навуковай работы аддзела – садзейнічаннем развіццю і ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы ў галіне бібліятэчнай справы, стварэннем аптымальна камфортных умоў арыентацыі ў прававой прасторы для бібліятэк рэспублікі ўсіх узроўняў і ведамстваў.

Спецыялісты сектара рэалізуюць пастаўленую перад імі задачу, удзельнічаючы ў распрацоўцы профільных заканадаўчых актаў, палажэнняў, інструкцый; у мадэрнізацыі айчынных і міждзяржаўных стандартаў па бібліятэчнай дзейнасці; падрыхтоўцы экспертных заключэнняў, заўваг і рэкамендацый па комплексе заканадаўчых і нарматыўных актаў краіны; ажыццяўляюць кансалтынгавае забеспячэнне па пытаннях нарматыўнай прававой рэгламентацыі дзейнасці бібліятэк.

У полі зроку супрацоўнікаў сектара апрацоўка пакета лакальных нарматыўных дакументаў, што рэгламентуюць дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распрацоўка стратэгіі яе развіцця, падрыхтоўка зводных планаў і справаздач аб працы бібліятэкі.

Спецыялісты сектара забяспечваюць таксама навукова-арганізацыйную дзейнасць бібліятэкі, праводзяць кансультаванне спецыялістаў бібліятэк краіны па пытаннях нарматыўнага забеспячэння.

Бібліятэкарам