ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваНавукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк рэспублікі

Навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк рэспублікі

Навукова-метадычная работа аддзела нацэлена на глыбокае і ўсебаковае вывучэнне дзейнасці бібліятэк рэспублікі, раскрыццё новых аспектаў іх узаемадзеяння з грамадствам, кансалтынгавае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў і прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў, ажыццяўленне маніторынгу дзейнасці бібліятэк Міністэрства культуры і ўкараненне ў іх практыку распрацаваных нарматыўна-прававых дакументаў."Библиотеки Республики Беларусь и мира: адреса, персоналии и информационные ресурсы".

Аддзелам ажыццяўляецца аналіз работы абласных, публічных і дзіцячых бібліятэк рэспублікі; аналізуецца і прагназуецца стан абслугоўвання чытачоў; выяўляюцца і вывучаюцца навацыі, што спрыяюць удасканаленню бібліятэчнай працы; распрацоўваюцца рэспубліканскія бібліятэчныя мэтавыя праграмы і праекты, ініцыююцца і арганізуюцца конкурсы сярод бібліятэк і бібліятэчных работнікаў (у свой час праводзіўся рэспубліканскі конкурс навуковых работ па бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі і кнігазнаўстве, а таксама рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва. Сёння сектар з’яўляецца суарганізатарам трох рэспубліканскіх конкурсаў: “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” і “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”).

З мэтай захоўвання, аператыўнага пошуку адрасоў бібліятэк Беларусі і замежных краін, кантактнай інфармацыі кіраўнікоў бібліятэк і іх структурных падраздзяленняў, супрацоўнікі аддзела вядуць і актуалізуюць базу даных "Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін".

Бібліятэкарам