ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіНавуковая работа і выдавецкая дзейнасцьІнфармацыйна-аналітычны аддзел

Інфармацыйна-аналітычны аддзел

Інфармацыйна-аналітычны аддзел, раней аддзел навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва, быў створаны ў адпаведнасці з загадам Міністэрства культуры БССР № 244 ад 27 жніўня 1976 г. "О некоторых мерах дальнейшего развития отраслевой системы информации по культуре и искусству". З 2006 г. аддзел з’яўляецца структурным падряздзяленнем інфармацыйнага цэнтра Нацыянальная бібліятэкі Беларусі.

Дзейнасць

Дзейнасць аддзела накіравана на раскрыццё фондаў бібліятэкі з мэтай развіцця нацыянальнай культуры і мастацтва, на інфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і мастацтва, навуковых даследаванняў і праектаў па шырокім спектры праблем сацыякультурнай тэматыкі, а таксама на інфармацыйную падтрымку і каардынацыю дзейнасці па фарміраванні электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • вывучэнне і навукова-інфармацыйны аналіз айчынных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях культуры і мастацтва;
  • маніторынг інфармацыйных патрэб спецыялістаў галіны;
  • бягучае і аператыўнае інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці органаў улады і кіравання, навуковых работнікаў і іншых спецыялістаў сферы культуры і мастацтва;
  • аранізацыя дыферэнцаванага, персаніфікаванага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання асобных катэгорый карыстальнікаў, у тым ліку і на дагаворнай аснове;
  • інфармацыйнаяадтрымка і каардынацыя дзейнасці па фарміраванні электроннай бібліятэкі нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • удзел у фарміраванні асобных тэматычных калекцый па профілі дзейнасці аддзела;
  • навукова-даследчая і навукова-метадычная работа па ўдасканаленні інфармацыйнага забеспячэння спецыялістаў сферы культуры і мастацтва.

Структура і штат

Заг. аддзела: Працько Ніна Леанідаўна
Тэл.: (8 017) 293 27 19 (унутр. 77 19)
E-mail: ludmila_gorbacheva@nlb.by, oniki@nlb.by
Пам. 203

1. Сектар аператыўнага інфармавання
Заг. сектара: Папроцкая Таццяна Пятроўна
Тэл.: (8 017) 293 25 58 (унутр. 75 58)
E-mail: informculture@nlb.by
Пам. 201
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 27 43 (унутр. 77 43)

2. Сектар аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве
Заг. сектара: Грынкевіч Вольга Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 28 06 (унутр. 78 06)
E-mail: informcult@nlb.by
Пам. 214
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 29 69 (унутр. 79 69)

Інфармацыйныя рэсурсы

Базы даных

"Беларусь: ад мінулага да сучаснага"

Удзел у фарміраванні камбінаванай базы даных у галіне культуры, мастацтва, літаратуры і спорту.

"Беларусь у асобах і падзеях"

Беларусазнаўчая база даных змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі; пра найбольш важныя падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны; пра мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды; прафесійныя творчыя калектывы; пра аб’екты, якія з’яўляюцца першымі або ўнікальнымі ў сваім родзе. Аддзел удзельнічае ў стварэнні аналітычных матэрыялаў, прысвечаных дзеячам культуры і мастацтва, падзеям у сферы культуры і мастацтва і да т.п.

"Культура і мастацтва Беларусі 1993–2007 гг."

Рэтраспектыўная бібліяграфічная база даных, на аснове якой у 1993–2007 гг. фарміраваўся бібліяграфічны паказальнік "Новая літаратура па культуры і мастацтве".

"Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў друку"

Паўнатэкставая калекцыя, якая з’яўляецца састаўной часткай камбінаванай беларусазнаўчай базы даных "Беларусь ад мінулага да сучаснага" і электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адлюстроўвае публікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі і матэрыялы пра дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як бягучыя, так і рэтраспектыўныя да 1922 г. Аб’ём на 01.01.2017 г. каля 6 600 бібліяграфічных запісаў дакументаў, больш як 5 600 поўных тэкстаў дакументаў.

Міжнародны праект

"Залатая калекцыя Еўразіі"

Асноўная мэта міжнароднага праекта – стварэнне лічбавай калекцыі найбольш выдатных і каштоўных выданняў, якія адлюстроўваюць культурную своеасаблівасць народаў краін СНД, раскрываюць гістарычныя карані культурна-духоўных сувязей паміж народамі Садружнасці. На сённяшні дзень у праекце прадстаўлена каля 300 выданняў, якія захоўваюцца ў фондах найбуйнейшых нацыянальных бібліятэк краін СНД. На 01.01.2017 г. агульны аб’ём лічбавай калекцыі складае 317 документаў, сгрупіраваных па 5 тэматычных напрамках: "Мастацтва", "Геаграфія", "Выдатныя асобы", "Культура", "Гсторыя".

Калекцыя дакументаў, якія прадстаўляюць Беларусь, налічвае 104 адзінкі (кнігі, літаграфіі, карты) і займае другое месца пасля калекцыі Украіны (121 дак.). Расійская калекцыя складае 51 дакумент, Нацыянальная бібліятэка Казахстана прадставіла 23 дакументы, Нацыянальная бібліятэка Арменіі – 9, Нацыянальная бібліятэка Узбекістана – 9.

Віртуальныя праекты

2019 г.

  • “На хвалі часу, у плыні жыцця”: віртуальны праект, прымеркаваны да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, у межах якога самастойнымі выступаюць асобныя праекты, прысвечаныя сябрам Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.
  • “Валерый Дзмітрыевіч Маракоў”: віртуальны праект пра жыццёвы і творчы шлях Валерыя Маракова: да 110-годдзя з дня нараджэння (1909–1937).
  • "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.": віртуальная выстаўка знаёміць з хронікай гістарычных падзей 1917–1922 гг. і кантэнтам аднайменнага мультымедыйнага выдання, на якім размешчаны электронныя копіі каля 2 400 нумароў газет, што выходзілі ў адзначаны перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці ў іншых гарадах, якія мелі гістарычнае значэнне для краіны – Вільні, Віцебску, Гродне, Магілёве, Мінску, Маскве, Оршы, Смаленску і інш.

2018 г.

  • "Культура Беларусі ў дысертацыйных даследаваннях 2001–2017 гг.": да Дня беларускай навукі.
  • “Адысея Саламеі Русецкай: ад Стамбула да Пецярбурга (да 300-годдзя з дня нараджэння наваградскай лекаркі)”, праект, які уяўляе сабой віртуальную вандроўку па гарадах і краінах, дзе падарожнічала Саламея. Гэта Стамбул, Вена, Нясвіж, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Рыга і іншыя. У аснову пакладзены мемуары Саламеі Русецкай “Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў…”. Юбілей нашай знакамітай зямлячкі быў уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2018 год.
  • “Палкаводцы і военачальнікі Першай сусветнай вайны – ураджэнцы Беларусі”: віртуальны праект, які прымеркаваны да 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны, – новы раздзел існуючага на партале віртуальнага праекта “Беларусь у Першай сусветнай”. У праекце прадстаўлена біяграфічная інфармацыя аб 33 военачальніках, даецца гістарычная даведка пра баявыя фарміраванні, якія яны ўзначальвалі. Некаторыя таленавітыя палкаводцы выступалі ў ролі ваенных пісьменнікаў і журналістаў, з іх творчасцю таксама знаёміць рэсурс. У якасці дадатку прадстаўлена падборка энцыклапедычных, біяграфічных і біябібліяграфічных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія змяшчаюць інфармацыю па тэме. Прэзентацыя праекта адбылася 8 лістапада 2018 г. у рамках адкрыцця выстаўкі “Беларусь у Вялікай вайне 1914–1918 гг.”

2017 г.

  • “Асоба. Прафесіянал. Чалавек”: віртуальны праект-прэзентацыя, прысвечаны жыццю і дзейнасці І.Б. Сіманоўскага (1892–1967). Да 125-гадовага юбілею першага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

2016 г.

2015 г.

2014 г.

  • "Беларусь у Першай сусветнай": віртуальны праект, прымеркаваны да 100-годдзя пачатку вайны, якая па сваіх маштабах і выніках не мела роўных ва ўсёй папярэдняй гісторыі чалавецтва. У аснове праекта – матерыялы з фондаў бібліятэкі: кнігі, часопісы, выяўленчыя дакументы 1914–1947 гг. Было алічбавана каля 70 выданняў аб’ёмам звыш 10 тыс. старонак тэкставага матэрыялу, каля 150 выяў – ілюстрацыі, паштоўкі, фота і літаграфіі. Асаблівую цікавасць прадстаўляе падборка твораў мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў, многія з якіх былі ўдзельнікамі і сведкамі тых трагічных падзей.
  • “Хакей у свеце”. З 9 па 25 мая 2014 г., у Год гасціннасці, Беларусь прымала 78-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Па матэрыялах з фондаў бібліятэкі і адкрытых інтэрнэт-крыніц было падрыхтавана слайд-шоў “Хакей у свеце”, прысвечанае гэтаму віду спорту.
  • “Вялікдзень у Беларусі”. Праект, у якім раскрываюцца велікодныя традыцыі, абрады, гульні і забавы беларусаў, апісваюцца асаблівасці велікоднай кухні, прыводзяцца рэцэпты святочных страў. Асаблівая ўвага адведзена тэме Вялікадня ў творах беларускай літаратуры.

2013 г.

  • "Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам": праект, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, пачынальніка прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры. Творы Янкі Маўра дазваляюць чытачу пабываць у экзатычных куточках Зямлі, а таксама наведаць найпрыгажэйшыя мясціны Беларусі. Праект дапамагае ажыццявіць віртуальнае падарожжа па Новай Гвінеі (аповесць "У краіне райскай птушкі"), Вогненнай Зямлі (аповесць "Сын вады"), востраве Ява (раман "Амок") і беларускім Палессі (аповесць "Палескія рабінзоны").

2012 г.

  • "Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас: да 130-годдзя з дня нараджэння"

    Віртуальны праект дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіямі народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа і іх творчай спадчынай. Рэалізавана магчымасць забяспечыць аддалены доступ карыстальнікаў да твораў, апублікаваных у перыядычных выданнях, а таксама першых прыжыццёвых выданняў класікаў, што захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. Размешчаны гуказапісы з выступленнямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, гуказапісы іх твораў у выкананні вядомых артыстаў, а таксама гуказапісы музычных кампазіцый на вершы беларускіх майстроў слова, прадстаўлены ілюстрацыі вядомых беларускіх мастакоў да іх твораў. Матэрыялы праекта прадстаўлены на беларускай, рускай і англійскай мовах.

  • "1812 год у гісторыі Беларусі"

    У віртуальным праекце адлюстраваны падзеі 1812 г. на тэрыторыі Беларусі ў беларускіх і замежных дакументальных крыніцах, якія змяшчаюць выданні ўдзельнікаў і сучаснікаў ваенных падзей 1812 г., найбольш значныя кнігі, прымеркаваныя да 100-годдзя і 200-годдзя вайны 1812 г., а таксама працы сучасных даследчыкаў, прысвечаныя тэме ваенных падзей 1812 г. на Беларусі. У віртуальнай галерэі сабраны алічбаваныя копіі работ Геса П., Верашчагіна В.В., Красоўскага М.П. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі); Фабера дзю Фора Х.В. (з фондаў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі, ЗША), а таксама мастакоў XIX ст. (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Францыі). Прадстаўлены агляд помнікаў і памятных мясцін, звязаных з падзеямі вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, хроніка мерапрыемстваў да 200-годдзя ваенных падзей 1812 г., электронная калекцыя кніг І.Х. Каладзеева з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Матэрыялы праекта прадстаўлены на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.

Выдавецкая дзейнасць

Паслугі

Супрацоўнікі аддзела аказваюць дадатковыя платныя паслугі юрыдычным асобам: пошук інфармацыі па тэме, выкананне інфармацыйна-аналітычных аглядаў па профілі дзейнасці аддзела, састаўленне бібліяграфічных спісаў, капіраванне тэкставай і графічнай інфармацыі і фрагментаў дакумента з фондаў бібліятэкі на электронны або папяровы носьбіт.

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

111