ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіГрамадскія аб'яднанніПервичная организация Белорусского Общества Красного Креста

Пярвічная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Пярвічная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі была створана 24 лістапада 2009 года.

Па стану на 1 снежня 2017 года колькасць членаў пярвічнай арганізацыі складае 206 чалавек.

Дзейнасць пярвічнай арганізацыі накіравана на збор сродкаў для аказання дапамогі найбольш слабым слаям насельніцтва Першамайскага раёна горада Мінска – адзінокім пажылым людзям, якія страцілі здольнасць да самастойнага абслугоўвання; шматдзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем’ям; людзям з абмежаванымі магчымасцямі; людзям, якія панеслі страты пры надзвычайных і крызісных сітуацыях.

Штогод Нацыянальная бібліятэка Беларусі з прадстаўнікамі БТЧК для дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праводзіць дабрачынную акцыю “Прывітанне, школа!”, прымеркаваную да пачатку навучальнага года. У межах акцыі для дзяцей арганізавана экскурсія з пад’ёмам на панарамную пляцоўку, валанцёры праводзяць гульнявую праграму, дзе кожнае дзіця атрымлівае персанальны падарунак.

Пярвічная арганізацыя БТЧК Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама на падставе Устава БТЧК.

Старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Белікаў Васіль Васільевіч

Тэл.: (8 017) 266 37 31 (унутр. 75 15)


111