ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіГрамадскія аб'яднанніФізкультурна-спартыўны клубПалажэнне аб фізкультурна-спартыўным клубе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Палажэнне аб фізкультурна-спартыўным клубе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Фізкультурна-спартыўны клуб Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Клуб) з’яўляецца грамадскім добраахвотным фарміраваннем, дзейнасць якога накіравана на арганізацыю і развіццё фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
2. Клуб у сваёй практычнай дзейнасці кіруецца дадзеным Палажэннем, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб фізічнай культуры і спорце", Інструкцыяй аб арганізацыі работы фізкультурна-спартыўных клубаў пры арганізацыях, зацверджанай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2006 года № 27 "Аб зацвярджэнні нарматыўных прававых актаў па арганізацыі работы фізкультурна-спартыўных клубаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь 2006 г. № 162,8/15065) і іншымі нарматыўнымі дакументамі па пытаннях фізічнай культуры і спорту.
3.Клуб можа супрацоўнічаць з любымі фізкультурна-спартыўнымі аб’яднаннямі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
4. Фінансаванне Клуба праводзіцца за кошт сродкаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прафсаюзных органаў, дзяржаўных датацый, а таксама добраахвотных паступленняў ад дабрачынных арганізацый і спонсараў.
5. Пры неабходнасці ў працэсе работы ў дадзенае Палажэнне могуць уносіцца змены і дапаўненні.

ГЛАВА 2
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ

6. Клуб ствараецца з мэтай шырокага прыцягнення работнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і членаў іх сем’яў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам, папярэджання захворванняў, павышэння ўзроўню працаздольнасці і ўмацавання іх здароўя, прапаганды здаровага ладу жыцця.
7. Асноўнымі задачамі Клуба з’яўляюцца:
  • арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі;
  • метадычнае кіраванне правядзеннем спартыўнай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі;
  • шырокае прыцягненне работнікаў да рэгулярных заняткаў спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця.
8. Клуб у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
  • распрацоўвае прапановы і рэкамендацыі па пашыраным выкарыстанні сродкаў, форм і метадаў фізкультурна-аздараўленчай работы, накіраваных на арганізацыю актыўнага адпачынку, умацаванне здароўя і павышэнне прадукцыйнасці працы работнікаў і членаў іх сем’яў;
  • распрацоўвае гадавыя і перспектыўныя планы развіцця, будаўніцтва, рамонту і гаспадарчага ўтрымання спартыўных збудаванняў і дабіваецца іх эфектыўнага выкарыстання, уносіць прапановы па іх своечасовым тэхнічным пераўзбраенні і добраўпарадкаванні;
  • праводзіць спартакіяды, кросы, спартыўныя святы і турыстычныя злёты, матчавыя сустрэчы і іншыя спартыўныя мерапрыемствы;
  • арганізуе трэніровачныя заняткі і ўдзел камандаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па розных відах спорту ў спаборніцтвах рознага ўзроўню;
  • садзейнічае забеспячэнню камандаў, спартсменаў спартыўнай формай, абсталяваннем і інвентаром;
  • замаўляе неабходныя для работы даведкі, матэрыялы і ўносіць прапановы па ўзнагароджанні актывістаў масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы.
ГЛАВА 3
СТРУКТУРА КЛУБА

9. Вышэйшым органам Клуба з’яўляецца Савет у складзе 10 чалавек, які зацвярджаецца загадам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
10. Пасяджэнні Савета Клуба праводзяцца не радзей за адзін раз на паўгоддзе.
111