Спартыўна-масавая работа НББ ажыццяўляецца па наступных напрамках:
У рамках святкавання Дня бібліятэк штогод НББ праводзіць выязныя карпаратыўныя культурна-спартыўныя святы. Дадзеныя мерапрыемствы арганізуюцца на спартыўна-аздараўленчых турбазах з удзелам больш за 400 супрацоўнікаў НББ. На выязных спартыўна-масавых спаборніцтвах праводзяцца спартыўныя і гульнявыя конкурсы, турніры па валейболе, тэнісе, дартсе, культурна-забаўляльная праграма з удзелам тэатра клоўнаў, артыстаў эстрады, бяспройгрышная латарэя, караоке, песні пад гітару, танцавальная праграма.
На сённяшні дзень для супрацоўнікаў НББ арандуецца басейн і валейбольная пляцоўка. У цокальных памяшканнях НББ праходзяць трэніроўкі і турніры па настольным тэнісе, на тэрыторыях, што прылягаюць да будынка бібліятэкі, арганізаваны трэніроўкі па футболе і лёгкай атлетыцы. Супрацоўнікі НББ штодзень наведваюць трэнажорную залу.
Істотны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця чалавека ўносіць інфармацыйна-папулярызатарская выставачная дзейнасць бібліятэкі. У НББ функцыянуе комплекс галерэйных залаў і выставачных зон, дзе экспануюцца разнастайныя тэматычныя і мастацкія выстаўкі, прысвечаныя прапагандзе здаровага ладу жыцця, сярод якіх можна назваць наступныя: "Беларусь спартыўная", "Мода на здароўе", "Беларусь турыстычная", "Здароўе насельніцтва – дабрабыт дзяржавы" і многія іншыя. Зборная каманда НББ бярэ актыўны ўдзел у штогадовых рэспубліканскіх галіновых спартакіядах:
Спартыўны і здаровы чалавек заўсёды асацыіруецца з найвышэйшай якасцю эстэтычнай катэгорыі – чалавекам цудоўным. За апошні час прайшлі такія мастацкія выстаўкі, як "Чалавек цудоўны", у аснове якой раскрываецца цялесная і духоўная прыгажосць чалавека, "Чалавек і кола", дзе чалавек, яго жыццядзейнасць выступае як ідэальная форма кола, вечны рух і імкненне да дасканаласці.