ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўІнфармацыйны цэнтрНавукова-даследчы аддзел бібліяграфііВыдавецкая дзейнасць аддзела

Выдавецкая дзейнасць аддзела

Друкаваныя выданні

  • Нацыянальная бібліяграфія Беларусі: методыка стварэння і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў : навукова-метадычнае выданне / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары-складальнікі: І. У. Градоўкіна і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй Т. В. Кузьмініч. – Мінск : НББ, 2016. – 190 с. : іл. – (Серыя “БібліяКансультант”).
  • У дапаможніку разглядаюцца аб’екты нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку; фактаграфічныя рэсурсы ў якасці крыніц інфармацыі; методыка выяўлення і адбору інфармацыі пра нацыянальныя дакументы; асаблівасці іх бібліяграфічнай характарыстыкі; методыка індэксавання нацыянальных і краязнаўчых дакументаў і іншыя пытанні.

Перспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі

  • Тэматычны план выдання бібліяграфічных паказальнікаў навуковымі бібліятэкамі Беларусі і Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі ў ... г. / Нац. б-ка Беларусі. – Мiнск : Нац. б-ка Беларусi, 1991–2004.

    Тэматычны план уключае звесткі пра бягучыя і рэтраспектыўныя бібліяграфічныя паказальнікі, што плануюць да выдання буйнейшыя бібліятэкі Беларусі. Мэта тэмплана — інфармаванне бібліятэк і чытачоў, асабліва спецыялістаў, пра новыя бібліяграфічныя паказальнікі.
    У 2006–2008 гг. уваходзіў у склад электроннага выдання "Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі ... год".

Бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі

  • Новыя кнігі: па старонках беларускага друку штомес. універс. бібліягр. бюл. / Нац. б-ка Беларусі. – Мiнск : Нац. б-ка Беларусi, 2016 – . Вып. 5. – Выд. з 1960 г.
  • Дзіцячая літаратура Беларусі, 1996–2000 гг.: бібліягр. паказ. / Нац. б-ка Беларусі ; склад.: Т. Я. Мамедава, А. В. Насілоўская ; рэд.: К. Дз. Варанько, Н. Я. Грычук. – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2007. – 423 с. – Ч. тэксту на рус. мове.

Рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі

  • Мікалай Мікалаевіч Улашчык : біябібліягр. паказ. / Нац. б-ка Беларусі, Нац. арх. Рэсп. Беларусь, Беларус. навук.-даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы ; склад.: В. У. Скалабан (кіраўн.) [і інш.] ; рэдкал.: Т. В. Кузьмініч (гал. рэд.) [і інш.]. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Нац. арх. Рэсп. Беларусь, 2006. – 92, [3] с.

    Выданне прысвечана 100-годдзю выдатнага беларускага гісторыка М. М. Улашчыка. Складаецца з храналагічнага паказальніка прац вучонага, рэцэнзій на іх, кніг, выдадзеных з яго ўдзелам, літаратуры пра жыццё і дзейнасць. Выданне забяспечана алфавітным спісам прац М. М. Улашчыка, імянным і геаграфічным дапаможнымі паказальнікамі.

Электронныя выданні

Серыяльныя электронныя выданні

  • "Беларускі каляндар, ... год"

    Каляндар фарміруецца на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Беларусь у асобах і падзеях". У выданні прадстаўлена фактаграфічная, графічная інфармацыя, гіперспасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. З 2011 г. штогадовы фактаграфічны спіс "Беларускі каляндар, ...год" друкуецца ў якасці дадатку да штомесячнага бібліяграфічнага паказальніка "Новыя кнігі: па старонках беларускага друку"
  • "Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі ... год"

    Выданне змяшчае звесткі пра інфармацыйныя рэсурсы навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі: наяўныя базы даных уласнай генерацыі; базы даных, стварэнне якіх плануецца, і выдавецкую прадукцыю, што ўключае бібліяграфічную, фактаграфічную, камбінаваную інфармацыю ў друкаванай і электроннай формах.
    Выданне разлічана на навукоўцаў, спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы, іншых сфер грамадскай дзейнасці, якія звязаны са стварэннем і выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў.
    Прадстаўлены ўсе выпускі выдання:

Неперыядычныя электронныя выданні

  • Деятельность Витебской ученой архивной комиссии (1909–1919): документы и материалы [Электронный ресурс] / Национальная библиотека Беларуси [и др.] ; авторы-составители: Т. В. Кузьминич [и др.] ; под научной редакцией Т. В. Кузьминич. – Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2017. – 1 электронный оптический диск (DVD-R) : цв. ; 12 см ; в контейнере, 19х14 см.

    У электронным выданні змяшчаецца інфармацыя пра Віцебскую вучоную архіўную камісію: бібліяграфічныя, фактаграфічныя, даведачныя матэрыялы, навуковыя артыкулы, лічбавыя копіі выданняў самой камісіі і публікацыі пра яе дзейнасць, суправаджальныя матэрыялы (ілюстрацыі, копіі архіўных дакументаў, фатаграфіі музейных экспанатаў і інш.). Значны аб'ём у выданні займае біябібліяграфічны раздзел, у якім прадстаўлена інфармацыя пра больш чым 300 асобах, звязаных з дзейнасцю ўстановы. Выданне адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам ВНУ, супрацоўнікам бібліятэк, музеяў і архіваў, краязнаўцам, аматарам айчыннай гісторыі.

  • Региональная история Беларуси в документах и материалах Виленской археографической комиссии (1864–1915) [Электронный ресурс] / Национальная библиотека Беларуси, Фонд "Русский мир"; авторы-составители: А. В. Ганчарова [и др.]; под научной редакцией Т. В. Кузьминич. – Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2017. – 1 электронный оптический диск (DVD-R) : цв.; 12 см; в контейнере, 19х14 см.

    Мультымедыйнае выданне змяшчае комплексную інфармацыю аб Віленскай археаграфічнай камісіі: бібліяграфічныя, фактаграфічныя, даведачныя, біяграфічныя матэрыялы, навуковыя артыкулы, лічбавыя копіі выданняў самой камісіі і публікацый пра яе дзейнасць. Асаблівае месца займае дапаможны геаграфічны паказальнік, у якім назвы населеных пунктаў і іншых аб'ектаў, якія сустракаюцца ў актавых зборніках Віленскай археаграфічнай камісіі, прыведзены ў адпаведнасці з сучаснымі назвамі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і фізіка-геаграфічных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь. Выданне адрасуецца прадстаўнікам навуковай і адукацыйнай супольнасці (гісторыкам, археографам, правазнаўцам, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам ВНУ) для забеспячэння інфармацыйна-рэсурснай базай іх навуковых пошукаў і вучэбнай дзейнасці, а таксама супрацоўнікам бібліятэк, музеяў і архіваў, краязнаўцам, аматарам айчыннай гісторыі.

  • 100 год з гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі: дакументы і матэрыялы 1840–1940 гг. : (да 175-годдзя з дня адкрыцця) [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка ім. І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ; складальнікі: І.У. Градоўкіна [і інш.], ; пад навуковай рэдакцыяй Т. В. Кузьмініч. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015. – 1 электронны аптычны дыск (DVD-ROM) : каляр. ; 12 см; у кантэйнеры, 19х14 см. – Сістэмныя патрабаванні: Intel Pentium II 400; RAM 64; SVGA; Windows 98. – Загаловак з тытульнага экрана. – Частка тексту на рускай мове. – 100 экз. – Сярод складальнікаў таксама: С.К. Ісаева, В.В. Тармашова, Ю.В. Храмцова-Карпікава, А.У. Якубоўская.

    Электроннае выданне змяшчае бібліяграфічную, фактаграфічную (у т.л. біяграфічную) інфармацыю; лічбавыя копіі дакументаў і матэрыялаў, прысвечаных стогадоваму перыяду гісторыі навучальнай установы; навуковыя артыкулы і нарысы; ілюстрацыйныя і іншыя матэрыялы. Выданне прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, супрацоўнікаў музеяў і архіваў, аматараў айчыннай гісторыі.

  • Паклонімся вялікім тым гадам : 65-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца [Электронны рэсурс] : бібліяграфічныя дапаможнікі, падпольны партызанскі друк, плакаты, песні аб вайне / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі: І. Ф. Андрушчанка [і інш.] ; пад агульнай рэдакцыяй А.В. Прадзеінай, Л.І. Дранец. – Мінск : НББ, 2010. — 1 электронны аптычны дыск (DVD-ROM) : гук, каляр. – Сістэмныя патрабаванні: Pentium 300; 64 RAM; Windows 98; SVGA. – Загаловак з тытульнага экрана.

    Мультымедыйны кампакт-дыск змяшчае бібліяграфічную інфармацыю пра дакументы 1941–2009 гг. выданні, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, на рускай, беларускай і замежных мовах. Падпольны і партызанскі друк прадстаўлены лічбавымі копіямі газет, улётак, рукапісных матэрыялаў, насценгазет. На дыску таксама можна знайсці электронныя копіі плакатаў і гуказапісы песень ваеннай тэматыкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне разлічана на навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, школьнікаў і ўсіх, хто цікавіцца падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

  • Чарнобыль [Электронны рэсурс] : інфарм.-бібліягр. выд. / Нац. б-ка Беларусі ; склад.: А. І. Касінская, З. А. Пятроўская ; рэд.: Л. І. Дранец, А. І. Касінская ; навук. рэд. А. В. Прадзеіна ; камп’ютэр. вёрстка і дызайн А. М. Жарнасека. – Электрон. даныя і праграма (230 Мб). – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2006. – 1 электрон. апт. дыск. – (20 год Чарнобылю). – Сістэм. патрабаванні: Intel Pentium 133 ; RAM 64 ; SVGA ; Windows 98. – Назва з тытул. экрана.

    У выданні прадстаўлена інфармацыя пра больш чым 22 тыс. дакументаў, выдадзеных у 1991–2003 гг. па ўсіх аспектах чарнобыльскай катастрофы і мінімізацыі яе вынікаў незалежна ад месца і мовы выдання. У паказальніку даюцца звесткі пра манаграфіі, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы канферэнцый, сімпозіумаў, карты, ноты, выяўленчыя выданні, пра раздзелы з кніг, зборнікаў, артыкулы з часопісаў, газет. У якасці дадатку змешчана інфармацыя пра найбольш актуальныя інтэрнэт-рэсурсы, якія поўнасцю або часткова асвятляюць праблемы Чарнобыля.

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945) [Электронны рэсурс] : інфарм.-бiблiягр. выд. / Нац. б-ка Беларусі ; cклад.: С. А. Анохін [і інш.] ; рэд.: Г. І. Антонава, Л. І. Дранец ; навук. рэд. Т. В. Кузьмініч. – Электрон. даныя і праграма (297 Mб). – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2005. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM). – (60-годдзю Перамогі прысвячаецца). – Сістэм. патрабаванні: Intel Pentium II 400 ; 128 Mb RAM ; SVGA ; Windows 98. – Назва з тытул. экрана.

    Аснову інфармацыі, змешчанай у выданні, складаюць бібліяграфічныя паказальнікі, якія былі выдадзены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў перыяд з 1980 па 1996 г. У іх змешчаны звесткі пра манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, мемуарную, навукова-папулярную літаратуру, главы, раздзелы з кніг, зборнікаў, артыкулы з часопісаў і іншыя дакументы на рускай, беларускай, замежных мовах, у тым ліку аўтараў беларускага замежжа. Дакументы ахопліваюць перыяд з 1941 па 1994 г. У якасці дадаткаў змешчаны алічбаваныя газеты, лістоўкі, плакаты з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама адрасы інтэрнэт-рэсурсаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

  • Запаветны напеў, запаветная даль... Белавежская пушча [Электронны рэсурс] : мультымед. выд. / Нац. б-ка Беларусі ; склад.: Мамедава Т. Я. [і інш.] ; пад агул. рэд. І. У. Градоўкінай [і інш.]. – Электрон. даныя і праграма (2 Гб). – Мінск : Нац. б-ка Беларусі, 2009. – 1 электрон. апт. дыск (DVD-ROM). – Сістэм. патрабаванні: Pentium 300/RAM 64 / SVGA ; Windows 98. – Назва з тытул. экрана.

    Мультымедыйнае выданне прысвечана 600-годдзю ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, адным з буйнейшых лясных масіваў Еўропы, на тэрыторыі якога створаны Нацыянальны парк “Белавежская пушча”. Дыск змяшчае бібліяграфічную інфармацыю пра найбольш важныя дакументы на рускай, беларускай і часткова польскай мовах. Таксама прадстаўлены электронныя копіі найбольш рэдкіх, каштоўных выданняў з фондаў Нацыянальнай біблятэкі Беларусі, архіўных дакументаў, энцыклапедычных артыкулаў і фактаграфічны, ілюстратыўны, гукавы матэрыял.
111