ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўІнфармацыйны цэнтрАддзел фарміравання электроннай бібліятэкі

Аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі

Дзейнасць

Дзейнасць аддзела накіравана на фарміраванне электроннай бібліятэкі на аснове фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку пошук, выяўленне і алічбоўку дакументаў, якія складаюць нацыянальны кантэнт у іншых бібліятэках і інфармацыйных установах Рэспублікі Беларусь і краін замежжа.

Функцыі аддзела:

  • алічбоўка дакументаў для размяшчэння ў электроннай бібліятэцы (ЭБ);
  • канверціраванне і апрацоўка электроннага дакумента ў фармат захавання і прадстаўлення ў ЭБ;
  • фарміраванне метаданых для электроннага дакумента ў ЭБ;
  • размяшчэнне электроннага дакумента ў ЭБ;
  • тэхнічная падтрымка ЭБ.

Структура і штат

Заг. аддзела: Пшыбытка Віктар Вікенцьевіч
Тэл.: (8 017) 266 37 51; 293 27 70 (унутр. 77 70)
E-mail: v_pshibytko@nlb.by

1. Сектар інфармацыйнай падтрымкі электроннай бібліятэкі
Заг. сектара: Нікіціна Жанна Віктараўна
Тэл.: (8 017) 293 28 30 (унутр. 78 30)
E-mail: nikitina@nlb.by

2. Сектар алічбоўкі дакументаў
Заг. сектара: Жук Яўген Мікалаевіч
Тэл.: (8 017) 293 29 64 (унутр. 79 64)
E-mail: zhuk@nlb.by

3. Сектар фарміравання электроннага дакумента
Заг. сектара: Штых Сяргей Яўгенавіч
Тэл.: (8 017) 293 27 44 (унутр. 77 44)
E-mail: shtyh@nlb.by

4. Сектар тэхнічнай падтрымкі электроннай бібліятэкі
Заг. сектара:
Тэл.: (8 017) 293 27 95 (унутр. 77 95)

5. Сектар фарміравання і ўліку лакальных электронных інфармацыйных рэсурсаў
Заг. сектара: Доўнар Алена Фёдараўна
Тэл: (8 017) 293 28 58 (унутр. 78 58)
E-mail: press@nlb.by
Пам. 309
Спецыялісты сектара:
Тэл: (8 017) 293 25 86 (унутр. 75 86)
Пам. 309

Паслугі

Аддзел аказвае наступныя паслугі:

  • алічбоўка і капіраванне фрагментаў музычных твораў з фондаў бібліятэкі на электронны носьбіт карыстальніка: з аўдыякасеты, грампласцінкі, кампакт-дыска з фондаў з захаваннем інфармацыі на флэш-карту або кампакт-дыск карыстальніка;
  • сканіраванне фрагментаў друкаваных дакументаў з фондаў бібліятэкі з захаваннем інфармацыі на флэш-карту, кампакт-дыск карыстальніка;
  • сканіраванне карткавых каталогаў бібліятэк, архіваў і іншых арганізацый для патрэб рэтраканверсіі (стварэнне імідж-каталогаў, перавод у электронную форму) з захаваннем графічных файлаў - вобразаў картак на флэш-карту, кампакт-дыск карыстальніка.
  • сканіраванне друкаваных дакументаў на абсталяванні бібліятэкі ў рамках заказаў пабочных арганізацый з захаваннем інфармацыі на накапляльніку заказчыка.

Інфармацыйныя рэсурсы

  • Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі;
  • Электронная бібліятэка дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь.
Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

111