ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіЭканоміка, рэжым, эксплуатацыя будынка і абсталяванняАддзел арганізацыі закупак і маркетынгавых даследаванняў

Аддзел арганізацыі закупак і маркетынгавых даследаванняў

Агульныя звесткі пра аддзел

Аддзел арганізацыі закупак і маркетынгавых даследаванняў створаны 1 студзеня 2013 года з мэтай аптымізацыі дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Дзейнасць

Дзейнасць аддзела накіравана на ажыццяўленне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку работы па арганізацыі закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і ўласных сродкаў, а таксама правядзенне маркетынгавых даследаванняў кан’юнктуры рынку, неабходных для ажыццяўлення працэдур дзяржаўных закупак.

Асноўныя функцыі аддзела

  1. Арганізацыя работы па правядзенні закупак:
    • удзел у распрацоўцы гадавога плана дзяржаўных закупак з улікам сродкаў, вылучаных арганізацыі на чарговы фінансавы (бюджэтны) год для ажыццяўлення працэдур закупак;
    • забеспячэнне своечасовага размяшчэння інфармацыі пра дзяржаўныя закупкі (за выключэннем закупак, звесткі пра якія могуць складаць дзяржаўныя сакрэты) у афіцыйным (дадатковым) друкаваным выданні і на афіцыйным (дадатковым) сайце сеткі Інтэрнэт;
    • удзел у складзе конкурснай камісіі ва ўстанаўленні кваліфікацыйных патрабаванняў да ўдзельнікаў закупак;
    • афармленне неабходных конкурсных дакументаў у адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі;
    • прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку конкурсных дакументаў (іншых відаў дакументаў) для азнаямлення ўдзельнікам закупак;
    • удзел у складзе конкурснай камісіі па праверцы прапаноў (конкурсных, цэнавых, аўкцыённых) на іх адпаведнасць патрабаванням (конкурсным, цэнавым, аўкцыённым);
    • пры неабходнасці забеспячэнне прывядзення конкурсных (цэнавых, аўкцыённых) прапаноў у адпаведнасць з патрабаваннямі конкурсных (цэнавых, аўкцыённых) дакументаў, запыт у ўдзельнікаў працэдур закупак дадатковай інфармацыі, якая датычыцца растлумачэння прадстаўленых імі прапаноў;
    • вывучэнне дакументаў, якія пацвярджаюць кваліфікацыйныя даныя ўдзельнікаў працэдур закупак;
    • правядзенне сумесна з конкурснай (цэнавай) камісіяй ацэнкі кваліфікацыйных даных (конкурсных прапаноў) удзельнікаў працэдур закупак у адпаведнасці з крытэрыямі і спосабам, указаным у конкурсных дакументах;
    • падрыхтоўка неабходных дакументаў (даведкі аб працэдуры закупкі, дапаўненняў да задання на закупкі і інш.) пры заключэнні дагавораў;
    • удзел у разрашэнні рознагалоссяў, звязаных з правядзеннем працэдур закупак; аказанне кансультацыйнай дапамогі ўдзельнікам працэдур закупак па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
    • ажыццяўленне падрыхтоўкі і ўнясення прапаноў аб змене дзеючых або адмене лакальных нарматыўных прававых актаў, якія датычацца пытанняў кампетэнцыі аддзела і фактычна страцілі сілу.
  2. Маркетынгавыя даследаванні:
    • правядзенне маркетынгавых даследаванняў беларускага і замежнага рынкаў тавараў (работ, паслуг), неабходных для патрэб бібліятэкі;
    • збор і аналіз камерцыйна-эканамічнай інфармацыі тавараў (работ, паслуг) у забеспячэнне патрэб бібліятэкі;
    • каардынаванне дзейнасці ўсіх падраздзяленняў па выбары пастаўшчыка тавараў (работ, паслуг).

Структура і штат

Загадчык аддзела: Турэўскі Юрый Вітальевіч
Тэл.: (8 017) 293 28 34 (унутр. 78 34)
Факс: (8 017) 266 37 41
E-mail: turevsky@nlb.by
Пам.: 342

Вядучы спецыяліст па арганізацыі закупак: Маеўская Вольга Вячаславаўна
Тэл.: (8 017) 293 26 14 (унутр. 76 14)
E-mail: mayevskaya.nlb@mail.ru
Пам.: 342

Спецыяліст па арганізацыі закупак 2-й катэгорыі: Воранава Наталля Пятроўна
Тэл.: (8 017) 293 27 75 (унутр. 77 75)
E-mail: konkurs.nlb@mail.by
Пам.: 342

Спецыяліст па арганізацыі закупак: Зянько Наталля Раманаўна
Тэл.: (8 017) 293 28 57 (унутр. 78 57)
Пам.: 342

111