ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіАбслугоўванне карыстальнікаўСацыякультурны цэнтрАддзел культурна-відовішчнай дзейнасці

Аддзел культурна-відовішчнай дзейнасці

Агульныя звесткі пра аддзел

Аддзел культурна-відовішчнай дзейнасці ажыццяўляе сваю дзейнасць у мэтах задавальнення і фарміравання культурных, вольначасавых і творчых запатрабаванняў наведвальнікаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дзейнасць

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:

Інфармацыйна-асветніцкая работа:

  • папулярызацыя лепшых дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры і мастацтва;
  • правядзенне рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, фестываляў, конкурсаў, свят і іншых мерапрыемстваў, звязаных з паказам і прапагандай дасягненняў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

Культурна-творчая работа:

  • азнаямленне наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з народнымі традыцыямі і абрадамі;
  • фарміраванне і развіццё традыцый у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (фестывалі, масавыя святы, тэматычныя вечары);
  • выяўленне і развіццё творчых здольнасцей супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, арганізацыя ўмоў для іх сацыялізацыі і культурнай асветы;
  • падтрыманне творчых ініцыятыў супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Культурна-вольная работа:

  • стварэнне і паказ спектакляў, канцэртаў і іншых мастацкіх мерапрыемстваў, арганізацыя творчых узаемадзеянняў з установамі культуры, творчымі саюзамі і вядучымі калектывамі рэспублікі, арганізацыямі культуры Беларусі, з камерцыйнымі арганізацыямі;
  • арганізацыя вольнага часу наведвальнікаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, эфектыўнае выкарыстанне ў гэтых мэтах сродкаў культуры, навукі, мастацтва, кіно, радыё, тэлебачання, масавых і індывідуальных форм культурна-вольнай работы.

Структура і штат

Заг. аддзела: Башкірава Наталля Уладзіміраўна
Тэл.: (8 017) 293 29 99 (унутр. 79 99)
Пам. 109

1. Сектар культурна-масавай работы
Заг. сектара: Жывалкоўская Наталля Іванаўна
Тэл: (8 017) 293 25 57 (унутр. 75 57)
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 25 56 (унутр. 75 56)
Пам. 116

2. Сектар тэхнічнага абслугоўвання гука- і святлопастановачнага абсталявання
Заг. сектара: Бандаронак Дзяніс Аляксандравіч
Тэл.: унутр. 79 29
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 29 29 (унутр. 79 29)

111