ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіАбслугоўванне карыстальнікаўСацыякультурны цэнтрАддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці

Аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці

Дзейнасць

Дзейнасць аддзела накіравана на мастацкае і эстэтычнае выхаванне, папулярызацыю нацыянальнай і сусветнай кніжнай культуры, беларускага і замежнага выяўленчага мастацтва.

Аддзел садзейнічае папулярызацыі айчыннай культуры ў нашай краіне і за яе межамі і культуры іншых краін свету ў Рэспубліцы Беларусь.

Штогод рэалізуюцца культурныя праекты нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню – мастацкія выстаўкі, акцыі, юбілейныя і тэматычныя кніжныя выстаўкі, праводзяцца прэзентацыі выданняў, літаратурныя і культурна-асветніцкія вечарыны, арганізуюцца цырымоніі перадачы кніжных калекцый розных краін і г.д.

Багацце і разнастайнасць фондаў бібліятэкі адлюстроўваюць кніжныя экспазіцыі, якія размяшчаюцца на 8 выставачных пляцоўках у кальцавых калідорах 2-га і 3-га паверхаў з магчымасцю адначасовага экспанавання больш за 2 000 дакументаў. Прыярытэт пры выбары экспанатаў аддаецца ўнікальнаму паўмільённаму збору нацыянальных дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі нашай краіны з пачатку XIX ст. па сённяшні дзень, а таксама матэрыялам пра Беларусь, у тым ліку і замежным. Дэманструюцца ўсе віды выданняў: альбомы, кнігі, брашуры, лістоўкі, карты, ноты, афішы, плакаты, афорты, паштоўкі з розных калекцый бібліятэкі.

Комплекс выставачных залаў займае звыш 3 500 кв. метраў з магчымасцю адначасовага экспанавання каля 600 твораў мастацтва.

Круглы год праходзяць выстаўкі ў галерэях:

  • "Выставачны комплекс" (1-шы паверх) для буйнамаштабных сацыяльных і камерцыйных праектаў;
  • "Атрыум" (3-ці паверх)
  • "Лабірынт" (3-ці паверх)
  • "Ракурс" (2-гі паверх)
  • "Мабільная галерэя" (2-гі і 3-ці паверхі)
  • "Панарама" (22-гі паверх, на закрытай агляднай пляцоўцы.

Галерэйна-выставачны комплекс Нацыянальнай бібліятэкі – сучасная камунікацыйная пляцоўка, якая дае вялікія магчымасці па наладжванні новых кантактаў і арганізацыі разнастайных выставачных мерапрыемстваў.

План кніжных выставак

План мастацкіх выставак і праектаў

Рэжым работы мастацкіх галерэй

Структура і штат

Заг. аддзела: Давідовіч Вольга Сяргееўна
Тэл.: (8 017) 293 28 23 (унутр. 78 23)
E-mail: davidovich@nlb.by
Пам. 323

1. Сектар арганізацыі кніжных выставак
Заг. сектара: Васільковіч Ірына Якаўлеўна
Тэл.: (8 017) 293 29 80 (унутр. 79 80, 78 86)
E-mail: vasilkovich@nlb.by
Пам. 355

2. Сектар мастацкіх выставак
Заг. сектара: Харытонава Вікторыя Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 28 33 (унутр. 78 33)
E-mail: gal.nlb@gmail.com
Пам. 114

3. Сектар захоўвання і абслугоўвання экспазіцыйных матэрыялаў
Заг. сектара: Варанько Дзяніс Анатольевіч
Тэл.: (8 017) 293 28 32 (унутр. 78 32)
Пам. 114

4. Сектар праектна-выставачнай дзейнасці
Заг. сектара: Галавін Аляксандр Аляксандравіч
Тэл.: (8 017) 293 79 22 (унутр. 79 22)
Пам. 114

111