ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіАбслугоўванне карыстальнікаўСацыякультурны цэнтрАддзел экскурсійна-метадычнай работы

Аддзел экскурсійна-метадычнай работы

Дзейнасць

Галоўная мэта работы аддзела – фарміраванне і задавальненне інфармацыйна-асветніцкіх запатрабаванняў наведвальнікаў бібліятэкі.

Задачы аддзела:

  • арганізацыя і ажыццяўленне экскурсійнай дзейнасці;
  • арганізацыя работы агляднай пляцоўкі;
  • правядзенне метадычнай работы;
  • стварэнне пазітыўнага іміджу бібліятэкі, станоўчага ўспрыняцця яе дзейнасці.

Дзейнасць аддзела накіравана на забеспячэнне падрабязнай інфармацыяй пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі як галоўную бібліятэку краіны, навукова-даследчы, навукова-метадычны, інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр, а таксама на фарміраванне і падтрыманне станоўчага іміджу бібліятэкі, папулярызацыю яе сярод жыхароў і гасцей Беларусі.

Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца з улікам узроставых асаблівасцей наведвальнікаў, узроўню іх адукацыйнай падрыхтоўкі, інтарэсаў і запатрабаванняў.

Вялікая ўвага надаецца арганізацыі бесперапыннага навучання экскурсаводаў, якое прадугледжвае сістэматычнае папаўненне і абнаўленне ведаў, дасканалую адпрацоўку тэхнікі вядзення экскурсій, удзел у навукова-практычных і метадычных канферэнцыях, семінарах і г. д. Усё гэта забяспечвае высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў.

Структура і штат

Заг. аддзела: Камароўская Людміла Віктараўна
Тэл.: (8 017) 293 27 66 (унутр. 77 66)
E-mail: komarovskaya@nlb.by
Пам. 319

1. Сектар экскурсійнай работы
Загадчык сектара: Даманаў Юрый Аляксандравіч
Тэл.: (8 017) 293 29 30 (унутр. 79 30)
Пам. 314

2. Сектар арганізацыі работы агляднай пляцоўкі
Загадчык сектара: Дарожка Вольга Мікалаеўна
Тэл.: (8 017) 293 28 59 (унутр. 78 59)
Пам. 315

Супрацоўнікі аддзела:
Тэл.: (8 017) 293 28 59 (унутр.78 59)
Тэл.: (8 017) 293 26 46 (унутр.76 46)
Пам. 315, 337

Заказ экскурсій:
Тэл.: (8 017) 293 29 66 (унутр. 79 66)
Тэл.: (8 017) 293 28 53 (унутр. 78 53)
Факс: (8 017) 293 25 80
E-mail: ekskursii@nlb.by

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

111