ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіАбслугоўванне карыстальнікаўАддзел бібліятэчнага абслугоўвання

Аддзел бібліятэчнага абслугоўвання

Дзейнасць

Дзейнасць аддзела накіравана на забеспячэнне дыферэнцыраванага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў у чытальных залах і якаснае задавальненне іх інфармацыйных патрэбнасцей з выкарыстаннем традыцыйных і новых інфармацыйных тэхналогій.

Асноўныя задачы аддзела:

  • арганізацыя дыферэнцыраванага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў;
  • фарміраванне цэнтральнага падсобнага фонду і падсобных фондаў чытальных залаў;
  • развіццё інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
  • навукова-даследчая і метадычная работа па профілі дзейнасці аддзела.

Функцыі аддзела:

  • абслугоўванне карыстальнікаў дакументамі з асноўнага фонду бібліятэкі, падсобных фондаў аддзела і дакументамі, атрыманымі па міжбібліятэчным абанеменце;
  • забеспячэнне доступу да айчынных і замежных электронных рэсурсаў;
  • камплектаванне цэнтральнага падсобнага фонду і падсобных фондаў аддзела, забеспячэнне ўліку і захаванасці дакументаў;
  • арыентуючае і інфармацыйна-бібліяграфічнае кансультаванне карыстальнікаў;
  • даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў;
  • аператыўнае інфармаванне карыстальнікаў аб новых дакументах, што паступілі ў бібліятэку;
  • абслугоўванне невідушчых карыстальнікаў і карыстальнікаў з астатковым зрокам з дапамогай тыфлаабсталявання;
  • выкананне дадатковых (платных) паслуг па ксеракапіраванні і сканіраванні фрагментаў дакументаў, экспарце электроннай інфармацыі на розныя віды носьбітаў, прадастаўленні ў карыстанне індывідуальных кабін.

Структура і штат

Заг. аддзела: Івашчанка Святлана Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 27 03 (унутр. 77 03)
E-mail: ivaschenko@nlb.by
Пам. 106в
Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб – па серадах з 16.00 да 17.00.

1. Сектар агульнага абслугоўвання
Заг. сектара: Гардзіеўская Таццяна Міхайлаўна
Тэл.: (8 017) 293 27 01 (унутр. 77 01), 293 28 55 (унутр. 78 55)
E-mail: obo@nlb.by

2. Сектар абслугоўвання навуковых работнікаў
Заг. сектара: Несцярэўская Вольга Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 27 23 (унутр. 77 23)
E-mail: obo@nlb.by

3. Сектар арганізацыі цэнтральнага падсобнага фонду
Заг. сектара: Базылева-Ланько Святлана Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 29 04 (унутр. 79 04), 293 28 55 (унутр. 78 55)
E-mail: obo@nlb.by

4. Сектар абслугоўвання новымі паступленнямі
Заг. сектара: Брэжнева Аксана Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 27 36 (унутр. 77 36)
E-mail: obo@nlb.by

Чытальныя залы аддзела:

Цэнтральны падсобны фонд

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

111