ГалоўнаяПра бiблiятэкуСлавутыя імёныСлавуты бібліёграф XX стагоддзя А.А. Сакольчык: да 120-годдзя з дня нараджэння Дакументы і матэрыялыФотарэпартаж з юбілейнага мерапрыемства, прысвечанага 120-годдзю А.А. Сакольчыка

Фотарэпартаж з юбілейнага мерапрыемства, прысвечанага 120-годдзю А.А. Сакольчыка

8 красавіка 2016 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках ХII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі" адбылося мерапрыемства "Славуты бібліёграф XX стагоддзя Адам Антонавіч Сакольчык: да 120-годдзя з дня нараджэння".

Адкрыў праграму юбілейнага мерапрыемства даклад аб жыццёвым і творчым шляху А.А. Сакольчыка галоўнага бібліёграфа навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі А.Л. Бараноўскага. У выступленнях загадчыцы НДА бібліяграфіі І.У. Градоўкінай і загадчыцы сектара аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Я.В. Галіеўскай акцэнтавалася ўвага на бібліяграфічнай спадчыне юбіляра.

Цікавымі ўспамінамі пра бацьку падзялілася дачка бібліёграфа Н.А. Сакольчык. У завяршэнне яе выступлення адбыўся акт перадачы Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі кніг з аўтографамі-прысвячэннямі беларускіх вучоных і пісьменнікаў, дакументаў сямейнага архіва.

У зале працавала выстаўка бібліяграфічных і іншых работ А.А. Сакольчыка, унікальных матэрыялаў з архіўных фондаў, асабістых дакументаў, ваенных і працоўных узнагарод. Упершыню шырокай публіцы былі прадстаўлены рэдкія фатаграфіі з сямейнага альбома.

Вядучая мерапрыемства Н.І. Барсукова Знаёмства з выстаўкай Пра юбіляра расказвае А.Л. Бараноўскі
Выступае Н.А. Сакольчык Выступленне Я.В. Галіеўскай Выступае І.У. Градоўкіна
Удзельнікі і госці мерапрыемства Наталля Адамаўна Сакольчык (злева) І яшчэ некалькі слоў пра юбіляра

Бібліятэкарам