ГалоўнаяПра бiблiятэкуСлавутыя імёныБібліёграф, бібліяграфазнаўца, спецыяліст у галіне бібліятэчнага краязнаўства Р.М. Чыгірова: да 75-годдзя з дня нараджэнняАд укладальнікаў

Ад укладальнікаў

Даны бібліяграфічны інтэрнэт-рэсурс з’яўляецца спробай найбольш поўнага бібліяграфічнага прадстаўлення работ Р. М. Чыгіровай і літаратуры пра яе.

Праект мае дзве часткі: біяграфічную і бібліяграфічную. Першая прадстаўлена артыкулам пра жыццё і дзейнасць бібліёграфа-краязнаўцы, складзеным супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры ўдзеле Р. М. Чыгіровай.

Бібліяграфічная частка мае наступныя раздзелы: “Бібліяграфічны спіс работ Р. М. Чыгіровай, кніг, выдадзеных з яе ўдзелам, рэцэнзій”, “Літаратура пра жыццё і дзейнасць Р. М. Чыгіровай”. Матэрыялы першага раздзела пададзены ў храналагічным парадку – па гадах, а ў межах года – па відах выданняў: асобныя выданні, артыкулы са зборнікаў і часопісаў, кнігі, выдадзеныя з яе ўдзелам (укладальнік, рэдактар). Рэцэнзіі на працы Р. М. Чыгіровай змешчаны непасрэдна пад бібліяграфічным запісам дакумента, які рэцэнзуецца. У раздзеле “Літаратура пра жыццё і дзейнасць Р. М. Чыгіровай” звесткі пра дакументы дадзены ў алфавіце прозвішчаў аўтараў і назваў работ. Адбор дакументаў ажыццяўляўся de visu. Дакументы, якія не былі прагледжаны, пазначаны астэрыскам (*).

Для выяўлення інфармацыі пра дакументы былі прагледжаны “Летапіс друку Беларусі” за 1961–2009 гг., даведачна-бібліяграфічны апарат Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Бібліяграфічныя запісы складзены ў адпаведнасці з ДАСТ 7.80-2000 “Бібліяграфічны запіс. Загаловак. Агульныя патрабаванні і правілы складання” (Мінск, 2001), ДАСТ 7.1-2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання” (Мінск, 2004) і рэкамендацыямі па прымяненні асобных палажэнняў ДАСТ 7.1-2003 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У выпадках неінфарматыўнай назвы дакумента яго бібліяграфічнае апісанне дапаўняецца ўдакладняльнай анатацыяй. Бібліяграфічныя запісы на дакументы з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі маюць шыфры іх захоўвання.

Праект разлічаны на выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў, бібліятэчных работнікаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй бібліятэчнай справы і бібліяграфіі Беларусі.

Удзельнікі праекта:

Навуковы рэдактар: А. В. Прадзеіна.

Рэдактары-ўкладальнікі: Л. І. Дранец, І. Ф. Андрушчанка, А. І. Касінская.

Укладальнікі: А. К. Каспарэвіч, Л. В. Кухто, Н. В. Струц, В. І. Янчанюк.

Тэхнічныя выканаўцы: А. В. Якавенка, Л. Ф. Кандуховіч (аддзел суправаджэння інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

Ацыфроўка дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – аддзел электроннай апрацоўкі фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Рашэнне пытанняў аўтарскага і сумежных праў – А. І. Варанецкая (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Пры выкарыстанні матэрыялаў праекта неабходна прыводзіць спасылку на крыніцу (інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

111