ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная залаЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залыЛіцэнзійныя электронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы сусветных вытворцаў

Рэсурсы сусветных вытворцаў

«БиблиоРоссика»

Базавая калекцыя адной з найбуйнейшых электронна-бібліятэчных сістэм “БиблиоРоссика” змяшчае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных і вучэбна-практычных дапаможнікаў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных дысцыплінах. У яе ўваходзіць звыш 14 500 выданняў вядучых расійскіх выдавецтваў навуковай і вучэбнай літаратуры. Прадстаўлены таксама манаграфіі, часопісы, публіцыстыка, рускамоўная і перакладная проза сучасных аўтараў.
Калекцыя пастаянна папаўняецца, мае зручны карыстальніцкі інтэрфейс, карыстальнікам забяспечваецца аператыўны і камфортны пошук неабходнай інфармацыі.

Мова дакументаў – руская, англійская.


«Интегрум»

Электронны архіў змяшчае звыш 500 млн алічбаваных матэрыялаў з больш чым 10 000 аўтарытэтных крыніц інфармацыі Расійскай Федэрацыі і краін СНД: паўнатэкставыя версіі цэнтральных і рэгіянальных СМІ, твораў рускай і замежнай літаратуры; вынікі аналітычных даследаванняў, каталогі прамысловай прадукцыі; дакументы Расійскага патэнта і інш.
У базе змяшчаюцца расійская і часткова беларуская перыёдыка, аналіз цытуемасці, навіны ў рэальным часе, інфармацыя пра людзей дня і інш.
Штодня ў “Интегрум” паступае больш за 40 000 дакументаў, уключаючы толькі што апублікаваныя, а таксама навіны найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў (РИА Новости, ИТАР–ТАСС, Дайджест российской прессы, InterMedia і інш.), якія абнаўляюцца штосекундна.

Глыбіня архіва некаторых выданняў перавышае 10 гадоў.

Мова дакументаў – руская, украінская, англійская.


«Университетская библиотека онлайн»

У электронна-бібліятэчнай сістэме (ЭБС) змяшчаюцца рускамоўныя адукацыйныя рэсурсы (поўныя тэксты падручнікаў, вучэбна-практычных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў) па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, культуралогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, філалагічных навуках, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве і інш. Прадстаўлены таксама поўныя тэксты навуковых і навукова-папулярных выданняў (манаграфій, зборнікаў, часопісаў); твораў класічнай рускай, нямецкай, англійскай і амерыканскай мастацкай літаратуры; даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый; ілюстраваных выданняў па мастацтве і інш.
ЭБС сістэматычна папаўняецца новай літаратурай і на сённяшні дзень змяшчае каля 100 000 назваў выданняў. Карыстальнікі маюць магчымасць рабіць нататкі да кніг, ствараць закладкі, каментарыі, канспектаваць з вывадам на знешні носьбіт, фарміраваць віртуальную кніжную паліцу.

Мова дакументаў – руская, англійская, нямецкая.


«ЭБС «Издательства Лань»

Электронна-бібліятэчная сістэма змяшчае лічбавыя версіі кніг выдавецтва “Лань” і іншых вядучых расійскіх выдавецтваў вучэбнай і навуковай літаратуры, падрыхтаванай у цесным супрацоўніцтве з навукова-выкладчыцкай супольнасцю па наступных кірунках: матэматыка, фізіка, інжынерна-тэхнічныя навукі, хімія, ветэрынарыя, заатэхнія, сельская і лясная гаспадарка і інш. Прадстаўлены таксама электронныя версіі перыядычных выданняў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках.

Мова дакументаў – руская.


ASTM Compass Abstract

astm-compass-logo-full.jpgУ базе даных прадстаўлены бібліяграфічныя звесткі і анатацыі на больш за 60 тысяч стандартаў у вобласці аэракасмічнай, хімічнай, будаўнічай, ядзернай, нафтаперапрацоўчай і іншых галін вытворчасці, а таксама на 1700 кніг і 8 рэцэнзуемых часопісаў.
Рэсурс прызначаны для тэхнічных універсітэтаў, бібліятэк і навукова-даследчых інстытутаў і будзе карысны выкладчыкам, аспірантам, магістрантам і студэнтам.
Мова рэсурса – англійская.
Доступ адкрыты да 31 снежня 2022 г.


«East View»

Пакет баз даных адной з найбуйнейшых расійскіх кампаній – агрэгатараў і вытворцаў інфармацыйных рэсурсаў “ИВИС” змяшчае электронныя версіі найбольш аўтарытэтных часопісаў Расійскай акадэміі навук па грамадскіх і гуманітарных навуках, літаратурна-мастацкіх часопісаў, перыядычных выданняў па ваеннай тэматыцы і праблемам бяспекі; стужкі навін сусветных інфармацыйных агенцтваў; поўныя тэксты цэнтральных і рэгіянальных газет Расійскай Федэрацыі, Украіны, краін СНД і Балтыі.

Мова дакументаў – руская, украінская, англійская.

Карыстальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі даступны паўнатэкставыя базы даных:

1. Выданні па грамадскіх і гуманітарных навуках – электронныя версіі вядучых расійскіх перыядычных выданняў па гуманітарных навуках;

2. Выданні па пытаннях абароны і бяспекі – камплекты звыш 50 назваў перыядычных выданняў Расійскай Федэрацыі па ваеннай тэматыцы і праблемах бяспекі, у тым ліку газеты і часопісы Міністэрства абароны, спецыяльныя выданні асноўных ваенных акруг і войск;

3. Навука і тэхніка ў Расіі – калекцыі навуковых і навукова-папулярных часопісаў Расійскай Федэрацыі і краін СНД, выданні навуковых рэгіянальных цэнтраў, вышэйшых навучальных устаноў, навукова-папулярныя часопісы;

4. Выданні СНД і Балтыі – аўтарытэтныя крыніцы, што публікуюцца ў рэспубліках былога СССР. Прадстаўленыя выданні на рускай і англійскай мовах асвятляюць самыя разнастайныя ўнутраныя і міжнародныя падзеі;

5. Выданні Украіны – камплекты каля 40 назваў газет і часопісаў Украіны, якія шырока асвятляюць яе палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё;

6. Бібліятэчная справа і інфармацыйнае абслугоўванне – камплекты 26 назваў найбольш важных прафесійных перыядычных выданняў на рускай мове, якія адлюстроўваюць актуальныя кірункі дзейнасці і праблемы бібліятэк, архіваў і музеяў;

7. Веснікі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта – поўны збор акадэмічных часопісаў, якія выдаюцца ў найбуйнейшай ВНУ Расійскай Федэрацыі. Прадстаўлены ўсе 27 серый “Вестника Московского государственного университета”;

8. Статыстычныя выданні Расіі і краін СНД – больш за 127 статыстычных выданняў. База даных змяшчае статыстычныя справаздачы, даныя Дзяржаўнага камітэта Расійскай Федэрацыі па статыстыцы і Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта СНД;

9. Цэнтральная прэса Расіі – камплекты каля 50 найбольш папулярных расійскіх цэнтральных газет, якія асвятляюць падзеі ў сферы палітыкі, эканомікі і грамадскага жыцця Расіі. Прадстаўлены як афіцыйныя крыніцы, так і незалежныя выданні;

10. Часопіс “Вестник Европы” (1802–1830 гг.) – архіў аднаго з першых рускіх літаратурна-палітычных часопісаў;

11. Расійская нацыянальная бібліяграфія – бібліяграфічная база даных Расійскай кніжнай палаты пра ўсе друкаваныя выданні, якія выйшлі ў Расійскай Федэрацыі. База даных штогод абнаўляецца і змяшчае самую поўную інфармацыю пра ўсе віды прадукцыі, якая выдаецца: кнігі, часопісныя і газетныя артыкулы, рэцэнзіі, выданні па выяўленчым мастацтве, нотныя і картаграфічныя выданні, а таксама аўтарэфераты дысертацый.


«EBSCO Рremier»

Пакет баз даных універсальнай тэматыкі амерыканскай кампаніі “EBSCO Publishing”, якія змяшчаюць інфармацыю па дакладных і гуманітарных навуках, юрыспрудэнцыі, эканоміцы, бізнесе, медыцыне, гісторыі, мастацтве і інш. У базах даных прадстаўлены навуковыя часопісы, якія рэцэнзуюцца, многія з якіх маюць высокі імпакт-фактар, манаграфіі, матэрыялы канферэнцый, пратаколы даследаванняў, даведачныя выданні.

На сённяшні дзень у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прадастаўлены доступ да 11 баз даных:

1. Academic Search Premier – паўнатэкставая база даных змяшчае навуковыя часопісы ўніверсальнай тэматыкі;

2. Business Source Premier – паўнатэкставая база даных па бізнесе;

3. ERIC – паўнатэкставая база даных па адукацыі;

4. Green FILE – паўнатэкставая база даных змяшчае навуковыя і папулярныя працы па ўсіх аспектах уплыву чалавека на навакольнае асяроддзе;

5. Health Source: Consumer Edition – паўнатэкставая база даных па ахове здароўя змяшчае навукова-папулярную інфармацыю для шырокага кола карыстальнікаў;

6. Health Source: Nursing/Academic Edition – паўнатэкставая база даных змяшчае электронныя версіі навуковых часопісаў па медыцыне, адрасаваныя спецыялістам у гэтай галіне;

7. LISTA рэфератыўна-бібліяграфічная база даных змяшчае бібліяграфічныя запісы і рэфераты на кнігі, артыкулы з аўтарытэтных часопісаў, навуковыя справаздачы і іншыя матэрыялы па бібліятэчнай справе і інфармацыйным абслугоўванні;

8. Master FILE Premier – паўнатэкставая політэматычная база даных змяшчае тэксты даведнікаў, архіўных дакументаў, біяграфіі выдатных асоб; адпаведны тэматыцы публікацый ілюстрацыйны матэрыял: фатаграфіі, рэпрадукцыі, карты, сцягі і інш.;

9. MEDLINE – паўнатэкставая база даных змяшчае тэксты артыкулаў з навуковых і навукова-папулярных часопісаў па медыцыне, доглядзе хворых, стаматалогіі, ветэрынарыі, сістэме аховы здароўя, даклінічных навуках і інш.;

10. Newspaper Source – паўнатэкставая база даных змяшчае артыкулы з цэнтральных газет Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Вялікабрытаніі і іншых краін; выбраныя артыкулы з рэгіянальных газет ЗША; поўныя версіі стэнаграм тэле- і радыёперадач, якія выйшлі ў эфір у ЗША;

11. Regional Business News – паўнатэкставая база даных змяшчае артыкулы па бізнесе з рэгіянальных газет і галіновых часопісаў, стэнаграмы радыё- і тэленавін Злучаных Штатаў Амерыкі адпаведнай тэматыкі.


«EBSCO Discovery Service»

   Вядучая пошукавая платформа (EDS) арганізуе адзіную кропку доступу да ўсіх яе інфармацыйным рэсурсаў: як набытых баз даных розных вытворцаў і агрэгатараў, так і да баз даных уласнай генерацыі. Карыстальнікі атрымліваюць просты і шматфункцыянальны доступ да ўсяго інфармацыйнага масіву бібліятэкі з адзінага пошукавага інтэрфейсу з хуткім адлюстраваннем вынікаў. Акрамя таго, EDS праводзіць пошук па адкрытых рэсурсах інтэрнэту. Пошук можна ажыццяўляць па аўтары, назве дакументаў, тэматыцы і інш.
Масіў EDS пастаянна папаўняецца метаданымі на новыя рэсурсы.


«Grebennikon»

Электронная бібліятэка (ЭБ) змяшчае электронныя версіі спецыялізаваных часопісаў і кніг “Выдавецкага дома «Гребенников»” па менеджменце, маркетынгу, фінансах, кіраванні персаналам.
Аўтары – прафесіяналы-практыкі, дырэктары і топ-менеджары буйных кампаній, навуковыя работнікі, выкладчыкі і аспіранты – разглядаюць шырокі круг тэм: стратэгічны і кадравы менеджмент, фінансавы аналіз, кіраванне продажамі і праектамі, планаванне інвестыцый, падаткавае планаванне, інтэрнэт-маркетынг, рэклама і інш.
Карыстальнікі маюць доступ да перакладзеных на рускую мову публікацый вядучых сусветных экспертаў у галіне бізнесу, якія публікуюцца сусветна вядомымі выдавецтвамі, кампаніямі і навучальнымі ўстановамі: Elsevier, Emerald, Harvard Business Review, Swedish School of Economics, University of Chicago Press, American Marketing Association, Berlin MBA, Academy of Marketing Science і інш.
ЭБ мае просты і зразумелы інтэрфэйс, зручны алгарытм пошуку (па рубрыках, аўтарах, назве, ключавых словах, а таксама па галіне).
Храналагічная глыбіня ахопу публікацый: з 2004 г. па сённяшні дзень.

Мова дакументаў – руская.


«Web of Science Core Collection»

Вядучая міжнародная політэматычная рэфератыўна-бібліяграфічная і навукаметрычная база даных навуковых публікацый з рускамоўным інтэрфейсам уключае бібліяграфічныя даныя і даныя цытавання шматлікіх матэрыялаў па прыродазнаўчых, тэхнічных, грамадскіх, гуманітарных навуках і мастацтве – больш за 13 000 часопісаў з імпакт-фактарам, больш за 12 800 матэрыялаў канферэнцый, 66 000 навуковых манаграфій.
Па стане на 01.01.2017 г. у базе даных налічвалася больш за 62 млн бібліяграфічных запісаў і звыш 1 млрд цытаванняў. Усе публікацыі праходзяць цвёрдую працэдуру навуковага рэцэнзавання, адбор крыніц праводзіцца незалежнымі экспертамі.
Web of Science Core Collection можна выкарыстаць для рашэння шырокага кола задач, такіх як даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне, падрыхтоўка аглядаў, правядзенне бібліяметрычных даследаванняў і г.д.
На аснове інфармацыі, якая змяшчаецца ў базе даных, можна ацэньваць і прагназаваць узровень развіцця навуковых даследаванняў у арганізацыях, рэгіёнах, краінах па розных прадметных галінах, шукаць патэнцыяльных партнёраў для міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, прымаць рашэнні аб прыярытэтных кірунках навуковай дзейнасці.
Web of Science Core Collection функцыянуе на тэхналагічнай платформе Web of Science. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на базе гэтай платформы рэалізаваны таксама доступ да такіх баз даных, як “Расійскі індэкс навуковых цытаванняў” і "Інавацыйны індэкс Derwent".


111