ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная зала

Віртуальная чытальная зала

Віртуальная чытальная зала (ВЧЗ) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі забяспечвае для зацікаўленых арганізацый карпаратыўны доступ да ліцэнзійных баз даных вядучых сусветных выдавецтваў і агрэгатараў, а таксама інфармацыйных рэсурсаў, якія ствараюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі Беларусі.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы (ЭІР) ВЧЗ прадстаўлены ў трох раздзелах: “Рэсурсы сусветных вытворцаў”, “Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, “Рэсурсы арганізацый-партнёраў”.

Доступ да інфармацыйных рэсурсаў раздзела “Рэсурсы сусветных вытворцаў” даецца карыстальнікам бібліятэк-удзельніц карпаратыўнага праекта ВЧЗ.

Доступ да інфармацыйных рэсурсаў раздзелаў “Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” і “Рэсурсы арганізацый-партнёраў” ажыццяўляецца без абмежаванняў.

Для адкрыцця доступу да ліцэнзійных ЭІР бібліятэкам і іншым зацікаўленым арганізацыям неабходна заключыць дагавор з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Кансультанты па рабоце ВЧЗ:
Тэл.: (8 017) 293 28 90, (8 017) 293 29 26.
E-mail: virt@nlb.by

Бібліятэкарам