У гэтым раздзеле прапануецца інфармацыя пра міжнародныя праграмы стыпендыяльнай падтрымкі для правядзення навуковых даследаванняў, навучання, навуковых стажыровак за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Вышаградская стыпендыяльная праграма
Вышаградскі фонд, заснаваны ўрадамі чатырох краін Цэнтральнай Еўропы, прапануе магістрантам і выпускнікам магістратуры магчымасць навучання і правядзення паслядыпломных даследчых праектаў ва ўніверсітэтах краін Вышаградскай групы: Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Для падачы заяўкі прэтэндэнтам неабходна загадзя выбраць акрэдытаваную навучальную ўстанову і прыкласці яе пісьмовае пацверджанне аб прыёме на навучанне. Працягласць праграм для магістрантаў складае 1–4 семестры, постмагістарскіх праграм – 1–2 семестры.
Прыём заявак да 15 сакавіка (штогод).
Гранты на падарожжы – Фонды Бёрынгер Інгельхайм
Фонды Бёрынгер Інгельхайм (Германія) прапануюць гранты на падарожжы працягласцю да 3 месяцаў маладым даследчыкам, якія працуюць над магістарскімі, кандыдацкімі (PhD) або постдоктарскімі эксперыментальнымі праектамі ў галіне біямедыцыны. Праграма прызначана для фінансавання кароткатэрміновых паездак з мэтай правядзення даследаванняў у рамках праекту ці ўдзелу ў практычных навуковых семінарах у Еўропе і па-за яе межамі. На гранты могуць прэтэндаваць студэнты і аспіранты, якія паступілі ва ўніверсітэт не больш за 11 год таму, і даследчыкі з кандыдацкай ступенню, якія паступілі ва ўніверсітэт не больш за 13 год таму.
Прыём заявак: не пазней за 6 тыдняў і не раней за 6 месяцаў да планаванай паездкі.
Дактаранцкія стыпендыі Фондаў Бёрынгер Інгельхайм
Фонды Бёрынгер Інгельхайм (Германія) прапануюць стыпендыяльную падтрымку выбітным маладым навукоўцам, якія жадаюць праводзіць даследаванні для атрымання кандыдацкай ступені (PhD) у галіне біямедыцыны ў вядучых лабараторыях свету. Праекты павінны быць эксперыментальнымі, прысвечанымі тэарэтычнай медыцыне і вывучэнню асноў біялагічнага феномену чалавечага жыцця. Працягласць праграмы – 2–3 гады.
Прыём заявак: да 1 лютага, да 1 чэрвеня і да 1 кастрычніка (штогод).
Даследчыя стыпендыі DLR-DAAD (праграма Германскага цэнтра авіяцыі і касманаўтыкі / Германскай службы акадэмічных абменаў)
Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі (DLR) – нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва Германіі, якое праводзіць маштабныя даследаванні ў сферы авіяцыі, космасу, транспартных сістэм і энергіі. Да ўдзелу ў праграме даследчыцкіх стыпендый запрашаюцца высокакваліфікаваныя аспіранты, якія атрымалі ўніверсітэцкую ступень не больш за 6 год таму, спецыялісты з кандыдацкай ступенню, атрыманай не больш за 2 гады таму, а таксама вучоныя з вялікім прафесійным досведам у вышэйпералічаных галінах. Ад прэтэндэнтаў патрабуецца выдатнае валоданне англійскай мовай; веданне нямецкай мовы з’яўляецца дадатковай перавагай.
Тэрмін прыёму заявак: у залежнасці ад наяўных прапаноў аб удзеле ў праграме.
Марбахская стыпендыяльная праграма
Праграма стыпендыяльнай падтрымкі даследчыцкай працы з фондамі Нямецкага літаратурнага архіва ў Марбаху-на Некары для спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй; магчымыя таксама кароткатэрміновыя стыпендыі для магістрантаў. Дадаткова архіў прапануе тэматычныя гранты, якія фінансуюцца партнёрскімі інстытутамі і арганізацыямі. Падаючы заяўку, прэтэндэнты мусяць у ёй абгрунтаваць неабходнасць працы з унікальнымі фондамі архіва, бібліятэкі, інфармацыйнага цэнтра ці калекцыі твораў мастацтва. Заяўкі могуць падавацца на нямецкай або англійскай мове.
Прыём заявак: да 31 сакавіка і да 30 верасня (штогод).
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі
Стыпендыя ўрада Славацкай Рэспублікі створана для падтрымкі мабільнасці замежных студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, навуковых супрацоўнікаў і дзеячаў мастацтва і вылучаецца для праходжання вучэбнай, выкладчыцкай, навукова-даследчай або мастацкай стажыроўкі ў ВНУ і навукова-даследчых арганізацыях Славакіі.
Прыём заявак:
Паўторныя візіты для ўдзельнікаў курсаў паслядыпломнай адукацыі ў падтрымку развіцця (праграма DEPOS/AST Германскай службы акадэмічных абменаў)
Праграма накіравана на заахвочванне далейшых даследаванняў, якія праводзяцца былымі ўдзельнікамі праграмы паслядыпломнай адукацыі ў падтрымку развіцця (EPOS) і ажыццяўленне імі працоўных праектаў у Германіі. Да ўдзелу запрашаюцца прэтэндэнты, якія не пражывалі ў Германіі на працягу як мінімум 3 гадоў і працавалі ў сферы навуковых даследаванняў ці падтрымкі ўстойлівага развіцця. Даследчы ці працоўны праект кандыдата павінен быць скаардынаваны з арганизацыяй-партнёрам у Германіі. Працягласць праграмы – 1–3 месяцы.
Прыём заявак (штогод):
Постдоктарскія стыпендыі імя Жана Манэ
Цэнтр перспектыўных даследаванняў імя Роберта Шумана (Італія) прапануе гадавыя стыпендыі на правядзенне даследаванняў вучоным, якія атрымалі доктарскую ступень больш за 5 гадоў назад. Удзельнікі праграмы будуць працаваць над выбранай тэмай і прымаць удзел у навукова-даследчай дзейнасці Цэнтра. Пажаданыя тэмы даследаванняў: дзяржаўнае кіраванне і дэмакратыя; рэгуляванне рынкаў і кіраванне грашовымі патокамі; сусветная і еўрапейская палітыка XXI стагоддзя.
Прыём заявак да 25 кастрычніка (штогод).
Праграма запрошаных прафесараў Універсітэта Мачэраты 2021–2022
Дэпартамент права ўніверсітэта г. Мачэрата пры падтрымцы Міністэрства ўніверсітэтаў і даследаванняў (Італія) запрашае да ўдзелу ў праграме акадэмічнай мабільнасці навукоўцаў з пацверджаным выкладчыцкім і даследчым досведам з замежных універсітэтаў і навукова-даследчых арганізацый. Праграма ўключае выкладанне і магчымае супрацоўніцтва з даследчымі праектамі Дэпартамента права ў 2021–2022 акадэмічным годзе.
Прыём заявак да 15 студзеня 2021 года.
Праграма Лізы Мейтнер для замежных вучоных (Аўстрыя)
Праграма дазваляе замежным навукоўцам папрацаваць у даследчых арганізацыях Аўстрыі. Да ўдзелу запрашаюцца высокакваліфікаваныя вучоныя з любой галіны ведаў, якія маглі б унесці ўклад у развіццё прымаючай аўстрыйскай навукова-даследчай установы. Працягласць праграмы – ад 12 да 24 месяцаў. Падача заяўкі ажыццяўляецца сумесна з аўстрыйскім сузаяўнікам.
Прыём заявак – на працягу года.
Стыпендыі Каталіцкага фонду акадэмічных абменаў (Германія)
Каталіцкі фонд акадэмічных абменаў у рамках праграмы “Усходняя Еўропа” прапануе стыпендыі для навучання, павышэння навуковай кваліфікацыі або правядзення даследаванняў у Германіі для студэнтаў-хрысціян, выпускнікоў ВНУ і маладых вучоных з Беларусі. Стыпендыяты могуць самастойна выбраць навучальную ці навуковую ўстанову Германіі. Абмежаванняў у выбары спецыяльнасці або дысцыпліны няма. Патрабуецца добрае веданне нямецкай мовы.
Прыём заявак да 15 студзеня і 30 чэрвеня (штогод).
Стыпендыяльная праграма "Stipendium Hungaricum" на 2021–2022 гг.
Урад Венгрыі прапануе стыпендыі замежным студэнтам, якія жадаюць атрымаць ступень бакалаўра, магістра ці доктара ў венгерскіх ВНУ. Спецыяльнасці для кандыдатаў з Беларусі: для доктарскіх праграм – усе галіны ведаў; для праграм магістратуры – сельская гаспадарка, прыродазнаўчыя навукі, інжынерная справа, міжнародныя адносіны, музыка.
Прыём заявак да 16 студзеня 2021 года.