ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйКаляндар памятных датПамятныя даты ЮНЕСКА

Памятныя даты ЮНЕСКА

Так сама, як ААН, ЮНЕСКА ўдзельнічае ў правядзенні міжнародных дзён, гадоў і дзесяцігоддзяў і святкаванні важнейшых для дзяржаў – членаў ААН памятных дат. Міжнародныя святы і памятныя даты з’яўляюцца найбольш эфектыўным механізмам прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да найбольш актуальных праблем сучаснасці. Значная частка міжнародных свят і памятных дзён, у якіх ЮНЕСКА бярэ ўдзел, закранае пытанні захавання, вывучэння і асваення гісторыка-культурнай, літаратурнай і прыроднай спадчыны. Дзяржавы падаюць на разгляд у Выканаўчы савет свае прапановы аб памятных датах, якія маглі б адзначацца з удзелам ЮНЕСКА. Гадавіна павінна адносіцца да жыцця і творчасці асоб сапраўды сусветнага маштабу, а падзеі павінны рэальна мець сусветнае або рэгіянальнае значэнне і адлюстроўваць ідэалы і каштоўнасці чалавецтва, яго культурную разнастайнасць. З мэтай раўнамернага размеркавання мерапрыемстваў паміж рознымі рэгіёнамі і адбору прадстаўленых прапаноў колькасць заявак аб заснаванні памятных дат абмяжоўваецца дзвюма ад дзяржавы на двухгадовы перыяд.

Беларусь у Спісе памятных дат ЮНЕСКА

Гадавіны, якія адзначаюцца пад эгідай ЮНЕСКА

Знамянальныя даты

Міжнародныя дні

Міжнародныя тыдні

Міжнародныя гады

Міжнародныя дзесяцігоддзі

Памятныя даты, якія будуць адзначацца ў 2018–2019 гг. з удзелам ЮНЕСКА

Прапановы дзяржаў-членаў аб памятных датах у 2020–2021 гг., у святкаванні якіх ЮНЕСКА магла б прыняць удзел

111