ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіМастацкія выстаўкі і праектыМастацкія выстаўкі і праекты 2022 года

Мастацкія выстаўкі і праекты 2022 года *

Пачатак экспанавання 2022
Назва праекта
Месца экспанавання
23 снежня "Зялёны позірк": фотавыстава Сяргея Плыткевіча, Наталлі і Сяргея Марозавых
галерэя "Панарама"
(22-гі паверх)
12 студзеня "30 гадоў першай беларускай галерэі": выставачны праект да юбілею аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама” галерэя “Ракурс”
(2-гі паверх)
27 студзеня “FASHION-ілюстрацыя”: экспазіцыя ў межах штогадовага выставачнага праекта “Гісторыя і сучаснасць кніжнай графікі” атрыум
(2-гі паверх)
4 лютага "Венцаносная сям'я. Шлях Любові": экспазіцыя аб жыцці, служэнні і духоўным шляху апошняга рускага імператара Мікалая II і яго сям'і
галерэя “Мабільная”
(3-ці паверх)
10 лютага “Скрозь стагоддзі”: да 500-годдзя “Малой падарожнай кніжкі” галерэя “Атрыум”
(3-ці паверх)
17 лютага “Жывыя крыніцы”: выстава работ майстроў народнай творчасці ў рамках Года гістарычнай памяці выставачны комплекс
(1-шы паверх, пам. 104)
21 лютага “Гадзіна мовы”: выстава гадзіннікаў лімітаванай калекцыі “Мова” да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) музей кнігі
(3-ці паверх, пам. 347)
22 лютага “Фестываль пейзажа”: да 150-годдзя з дня нараджэння Вітольда Бялыніцкага-Бірулі галерэя “Лабірынт”
(3-ці паверх)
3 сакавіка “Палітра вясны”: выстаўка акварэлі і малюнка да Дня жанчын (8 Сакавіка) галерэя “Ракурс”
(2-гі паверх)
24 сакавіка "Вандроўкі ў мінулае": выстава акварэлі Марыі Сыракваш да Года гістарычнай памяці галерэя "Панарама"
(22-гі паверх)
13 красавіка “Белфармацыя скрозь 100-годдзе”: фотавыстава да 100-годдзя РУП “Белфармацыя” галерэя “Мабільная”
(3-ці паверх)
19 красавіка “Магія графікі”: выстава да 75-годдзя Валерыя Слаука галерэя “Атрыум”
(3-ці паверх)
19 мая "Арт-Мінск 2022": фестываль мастацтва, прысвечаны 955-годдзю Мінска галерэя “Ракурс”
(2-гі паверх)
31 мая “Паэтыка фотаграфікі”: фотавыстава да 75-гадовага юбілея з дня нараджэння Віталя Бутырына галерэя “Лабірынт”
(3-ці паверх)
2 чэрвеня "Cмак жыцця": фотавыстава да 25-годдзя з дня заснавання РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі галерэя "Панарама"
(22-гі паверх)
15 чэрвеня “Сучаснае мастацтва Пакістана”: выстава да 75-годдзя з Дня Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан галерэя “Атрыум”
(3-ці паверх)
23 чэрвеня “Песняры зямлі беларускай”: літаратурна-мастацкая выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа галерэя “Мабільная”
(3-ці паверх)
30 чэрвеня “2022 Год гістарычнай памяці”: архіўная фотавыстава да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь кальцавы калідор
(2-гі паверх)
30 чэрвеня "Патаемнае святло": фотавыстава Васіля Белякова да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь галерэя “Ракурс”
(2-гі паверх)
14 ліпеня "Прастора колераў": выстава карцін Андрэя Карпянкова галерэя “Атрыум”
(3-ці паверх)
9 жніўня “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”: перасоўная фотавыстава кальцавы калідор
(2-гі паверх)
13 верасня "Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра": выставачны праект да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі галерэя “Атрыум”
(3-ці паверх)
13 кастрычніка "Карункавая гісторыя": выстава работ Генадзя і Святланы Вяль галерэя “Атрыум”
(3-ці паверх)
24 кастрычніка
"Трыццаць гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі: праз фота знакавых падзей": да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (24 кастрычніка) галерэя “Ракурс”
(2-гі паверх)
1 лістапада "КаленДАРы": выстава календароў, перададзеных у дар Беларускім саюзам дызайнераў да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выставачны комплекс
(1-шы паверх, пам. 104)
2 лістапада
"Гісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса"
галерэя “Мабільная”
(3-ці паверх)
10 лістапада
“Сэрца, якое мілуе”: фотавыстава памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі кальцавая галерэя
(2-гі паверх)
15 лістапада
“ДЭКАРТ-22”: выстава ткацкіх работ у рамках V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў галерэя “Лабірынт”
(3-ці паверх)
23 лістапада
“«Мёртвые души»: ілюстрацыі да паэмы М.В. Гогаля”: выстава графікі Сяргея Алімава да 180-годдзя першага выдання паэмы галерэя “Атрыум”
(3-ці паверх)
13 снежня “Зімовая”: выстава жывапісу і графікі да навагодніх свят галерэя “Ракурс”
(2-гі паверх)
24 снежня "Зімовая панарама": мастацкая выстава да навагодніх свят
галерэя "Панарама"
(22-гі паверх)
* У плане выставак і праектаў на працягу года магчымы змены. Сачыце за інфармацыяй у раздзеле "Мерапрыемствы".
Бібліятэкарам