ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2016 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2016"Генры Райдар Хагард

Генры Райдар Хагард

Англійскі пісьменнік Генры Райдар Хагард (1856–1925), аўтар шматлікіх гістарычных і прыгодніцкіх раманаў, добра вядомы не толькі ў Англіі, але і далёка за яе межамі. У творах гэтага знакамітага пісьменніка рэальная гісторыя спалучаецца з невычэрпнай выдумкай, а выпрабаванні, якія выпалі на долю галоўных герояў, падтрымліваюць дынамічнасць апавядання ад першай да заключнай старонкі. Пяру Хагарда належыць звыш шасцідзесяці кніг – раманаў, зборнікаў апавяданняў, выданняў публіцыстычнага і грамадска-палітычнага характару.

Юбілейная выстаўка налічвае каля 100 выданняў – аповесці, раманы, зборнікі апавяданняў, біяграфічную інфармацыю і крытычныя матэрыялы пра творчасць пісьменніка.

Экспазіцыя змяшчае Збор твораў у 12-ці тамах, выдадзены ў Маскве ў 1994 г., прадстаўлены таксама прыжыццёвыя выданні аўтара: “She. A history of adventure” (Лейпцыг, 1887), “Ona” (Кракаў, 1925).

Цікавая кніга Г.Р. Хагарда “Копи царя Соломона. Она. Клеопатра”, якая выйшла ў Маскве ў 2007 г. у серыі “Библиотека всемирной литературы”. Выданне ўключае пазнавальную прадмову М. Тугушавай “Правда Райдера Хаггарда”.

Таксама на выстаўцы прадстаўлена кніга Н.Д. Садомскай “Творчество Генри Райдера Хаггарда и английская литература конца XIX – начала XX века”. У манаграфіі даследаваны творчы шлях вядомага пісьменніка, факты біяграфіі якога дапамагаюць зразумець ідэйную падаплёку яго твораў. Разгледжаны эстэтычныя, рэлігійныя, філасофскія погляды Г. Р. Хагарда, прааналізавана яго публіцыстыка. Спадчына Хагарда прадстаўлена ў шырокім культурным і літаратурным кантэксце: яго сачыненні супастаўляюцца з творамі Р.Л. Сцівенсана, А. Конан-Дойля, У.Э. Хенлі і многіх іншых.

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю знакамітага англійскага пісьменніка Генры Райдара Хагарда.

Бібліятэкарам